Шторм святога Юды ідзе на Усходнюю Еўропу: Пецярбургу пагражае паводка — фота
З Заходняй Еўропы ў бок Паўночна-ўсходняй змяшчаецца шторм, названы ў гонар Святога Юды — гэты дзень адзначаецца сёння.
Сёння на поўдні Англіі 220 тыс. дамоў засталіся без святла, а два чалавекі загінулі:
на 17-гадовую дзяўчыну ў графстве Кент і 50-гадовага мужчыну ў Уотфардзе зваліліся дрэвы. Адменены часткова рух цягнікоў, а ў аэрапорце Хітраў — 130 рэйсаў.
Праз Тэмзу быў закрыты шэраг мастоў. Большасць ліній лонданскага метрапалітэна таксама працуе са збоямі, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Самыя моцныя парывы ветру — 159 км/г — былі зарэгістраваныя на востраве Уайт. Сіла ветру перавысіла паказчыкі так званага Вялікага шторму лістапада 1987 г.
Небывалы шторм адчуваўся і ў самым цэнтры Лондана, дзе парывы ветру павалілі велізарны кран на дах сакратарыята кабінета міністраў на вуліцы Уайтхол.
У паўднёвым графстве Сасэкс ветрам выкарчавалf 125 дрэў.
Цяпер шторм гаспадарыць над Галандыяй.
Спецыялісты расійскага Гідраметэацэнтра папярэджваюць пецярбуржцаў аб магчымай паводцы 29 кастрычніка, паведамляе gazeta.ru
У Беларусі моцны парывісты вецер заўтра прагназуецца па поўначы краіны.
Каментары