Фатографам Splash News упершыню за 25 гадоў удалося сфатаграфаваць Марыну Прусакову (цяпер Марыну Освальд Портэр), удаву меркаванага забойцы прэзідэнта Кенедзі Лі Харві Освальда, піша ІТАР-ТАСС
Марына Прусакова нарадзілася 17 ліпеня 1941 г. у Молатаўcку (сёння Северадзвінск), потым з сям'ёй пераехала ў Мінск, дзе і пазнаёмілася з Лі Харві Освальдам, які ў 1959 г. прыехаў у СССР.
Яны ажаніліся ў 1961 г., жылі ў Мінску на вуліцы Камуністычнай, а ў 1962 г. выехалі ў ЗША.
22 лістапада 1963 г. у Даласе, як лічыцца, Лі Харві Освальд забіў прэзідэнта Джона Кенедзі.
Праз паўтара года пасля смерці Освальда Марына выйшла замуж за свайго суседа, Кенэта Портэра. У сярэдзіне 1970- х гадоў яны пераехалі ў Рокуол.
Нядаўна Марына прадала заручальны мінскі пярсцёнак, падараны ёй Лі Харві. Яго прадалі на аўкцыёне за 118 тыс. даляраў.
Марына Освальд Портэр у 25-я ўгодкі забойства Кенедзі пагадзілася на інтэрв'ю, але з таго часу (1988 г.) адмаўляла ў кантактах.
22 лістапада споўніцца 50 гадоў з часу забойства Джона Кенедзі.
Каментары