Год назад, наведваючы «Барысаўдрэў», кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка загадаў падрыхтаваць дэкрэт, які б забараняў супрацоўнікам дрэваапрацоўчай сферы звальняцца з працы.
«Падрыхтуйце дэкрэт. Да заканчэння мадэрнізацыі і рэканструкцыі забараняецца звальненне работнікаў. Работнік не можа звольніцца з гэтага прадпрыемства без дазволу кіраўніка», — сказаў тады Лукашэнка.
«Давайце дамовімся па тэрмінах - 7 лістапада будучага года тут павінна быць «цукерка», - сказаў Лукашэнка ў Барысаве.
У выніку быў прыняты Дэкрэт №9, які фактычна забараняў супрацоўнікам дрэваапроўчага сектару скасаваць кантракт на працы на перыяд «мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасці прадукцыі дрэваапрацоўкі». Многія тады назвалі гэты дэкрэт «прыгонным».
У красавіку выступаючы з штогадовым пасланнем да народа і парламента, Лукашэнка сказаў: «Да 7 лістапада народ павінен пабачыць вынікі мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў!».
Сёння Лукашэнка зноў наведвае «Барысаўдрэў», дзе азнаёміцца з выкананай за год працай.
Каментары