Свет11

У Грузіі інаўгурацыя новага прэзідэнта

Беларусь на інаўгурацыі прадстаўляе намеснік старшыні парламента Віктар Гумінскі.

Кандыдат ад кіруючай кааліцыі «Грузінская мара» атрымаў перамогу на выбарах, якія прайшлі 27 кастрычніка. Паводле зьвестак Цэнтрвыбаркама, за 44-гадовага Георгія Маргвелашвілі прагаласавалі больш за 62 працэнты выбаршчыкаў.

Цырымонія яго ўступленьня на пасаду пройдзе ў двары былога будынка парлямэнта ў Тбілісі. Чакаецца прысутнасьць больш як 50 замежных дэлегацый. Папярэднік Маргвелашвілі на пасадзе, трэці прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ўдзельнічаць у цырымоніі адмовіўся, ён спаслаўся на палітычныя рознагалосьсі з новым кіраўніцтвам краіны.

Сёньня ж у Грузіі ўступаюць у сілу папраўкі ў канстытуцыю, якія значна абмяжуюць уладу прэзыдэнта на карысьць прэм'ер-міністра і ўрада. Таксама, паводле зьменаў, пасьля інаўгурацыі абранага прэзыдэнта дзейны ўрад павінны скласьці свае паўнамоцтвы. Цягам сямі дзён Маргвелашвілі афіцыйна прадставіць на пасаду прэм'ера Іраклія Гарыбашвілі, якога цяперашні прэм'ер Бідзіна Іванішвілі назваў сваім пераемнікам.

Напярэдадні кіраўнік МЗС краіны Майя Панджыкідзэ заявіла, што на цырымонію інаўгурацыі ў Тбілісі прыедуць 53 афіцыйныя дэлегацыі, як ад сяброўскіх краін, так і міжнародных арганізацый, перадае РИА Новости. Паводле міністра, у Тбілісі прыедзе кіраўнік Літвы Даля Грыбаўскайце, якая будзе прадстаўляць не толькі сваю краіну, але і Эўразьвяз, дзе Літва на гэты пэрыяд зьяўляецца старшынёй, прэм'ер-міністры Азэрбайджана і Аўстрыі, сем міністраў замежных спраў і прадстаўнікі ўрадаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін50

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

«Касметычныя змены ўжо не дапамогуць». Офіс Ціханоўскай заявіў, што ў ЕГУ застаецца яшчэ апошні шанец22

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін50

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць