Дэпутаты ад «УДАРа» разам з актывістамі трымаюць абарону пікету на рагу вуліц Шаўкавічнай і Багамольца ў Кіеве.
Праваахоўнікі спрабавалі загнаць спецтэхніку, каб знесці збудаванне ўдзельнікаў пікету. Дэпутаты выйшлі насустрач трактару.
Спыніў рух трактара і развярнуў яго ў іншым кірунку брат Віталя Клічко, дзеючы чэмпіён свету па боксе Уладзімір Клічко.
Клічко-малодшы спытаў у кіроўцы, чаму той хавае твар і чаму едзе на людзей. Ён таксама пацікавіўся, ці будзе кіроўца на трактары душыць людзей і дадаў «Мы адсюль не сыйдзем».
Каментары