Меркаванні6161

Зміцер Дашкевіч. Я веру, я ведаю — зрынем

Знос помніка Леніну на Майдане выклікаў такія жарсці, якія мала што нават з айчынных рэаліяў выклікае.

І жарсці гэтыя прыводзяць да сумных думак. Найперш сум палягае ў тым, што ў беларускай контрэліты дагэтуль не з’явілася нейкае ідэі ці каштоўнасці, што магла б аб’яднаць прыхільнікаў дэмакратычных пераўтварэнняў. Лідары, як іх называюць, думак дагэтуль не зразумелі простай ісціны: праблема нашага грамадства не ў нейкай асобе, а ў тых вычварных ідэях, якія засмецілі мазгі большай часткі людзей. І камуністычная ідэя — адна з найбольш вычварных і згубных за гісторыю не толькі нашага народа, але і ўсяго чалавецтва. Паразітуючы менавіта на ёй трымаецца злачынны беларускі рэжым.

Дык падавалася б, чаму ўсім дружна не парадвацца за ўкраінскі народ, які зрынуў ідала савецкай эпохі?

Не, чуем лямант пра тое, якое гэта «варварства», які «жах», які «гвалт»! Гвалт над няшчасным Ільічом і нашай гісторыяй!

Што ж, рызыкнем ва ўсім гэтым разабрацца. Але пісаць доўгія тэксты не будзем — у век мінімалізму іх ніхто не чытае. (Я і сам не чытаю, калі буквей зашмат.) Таму мы па парадачку і кароценька.

Хлусня №1: нельга зносіць помнікі. І найбольш вішчаць аб недапушчальнасці зносіць помнікі неакамуністы. Іх можна зразумець — паднялі руку на іхнага істукана. Але прыгадаем, што зрабілі самі камунякі, калі асудзілі культ асобы бацькі свайго — Сталіна. Правільна, яны вынеслі яго з маўзалея і зрынулі ўсе ягоныя помнікі.

Хлусня №2: помнікі зносяць толькі варвары. Доказаў адваротнага шмат. Тут можна прыгадаць і знесены ў 2012 годзе па рашэнні аўстрыйскіх уладаў помнік на магіле бацькоў Адольфа Гітлера, бо месца іх пахавання сталася Мекаю неанацыстаў. І знесены ў Мадрыдзе ў 2006 годзе па рашэнні іспанскіх уладаў помнік дыктатару Франка. А колькі знесеных і дэмантаваных помнікаў Леніну і іншым камуністычным катам па ўсёй постсавецкай прасторы ўключна з краінамі былой Варшаўскай дамовы, дык і пералічыць немажліва.

Хлусня №3: Ленін не ўдзельнічаў у рэпрэсіях і іх не пачынаў. Гэтую лжывую тэзу можна абвяргаць доўга і шматлікімі цытатамі заснавальніка чырвонага тэрору, але я прывяду толькі адну. «Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе» (Мацвея 11:15).

«Нам во что бы то ни стало необходимо провести изъятие церковных ценностей самым решительным и самым быстрым образом, чем мы можем обеспечить себе фонд в несколько сотен миллионов золотых рублей (надо вспомнить гигантские богатства некоторых монастырей и лавр). /…/Чем большее число представителей реакционного духовенства и реакционной буржуазии удастся по этому поводу расстрелять, тем лучше. Надо именно теперь проучить эту публику так, чтобы на несколько десятков лет ни о каком сопротивлении они не смели и думать». (Сакрэтнае пісьмо Леніна членам Палітбюро ЦК РКП(б). Архіў: РЦХИДНИ. Ф. 2. Оп. 1. Д. 22947. Источник: История России. 1917 — 1940. Хрестоматия / Сост. В.А. Мазур и др.; под редакцией М.Е. Главацкого. Екатеринбург, 1993.Опубликовано в INTERNET: 2001, июль).

Хлусня №4: Ленін — гэта наша гісторыя. Дадзеная хлусня — самая рапаспаўсюджаная і адначасова самая абсурдная. (Таму мы прысвяцім ёй больш буквей.) Я кажу такім людзям: дык і Гітлер для Германіі — гэта ж таксама гісторыя, але ні ў кога і ў думках не можа ўзнікнуць, каб ставіць помнікі нацысту і ягоным імем вуліцы называць.

Дык для чаго нам дадзеная гісторыя? Біблія сведчыць пра значэнне гісторыі наступнае: «Так кажа Гасподзь: спынецеся на шляхах вашых і разгледзьце, і распытайце пра шляхі старажытных, дзе шлях добры, і ідзеце па ім, і знойдзеце спакой душам вашым. Але яны сказалі: «не пойдзем» (Ярэміі 6:16). Такім чынам, гісторыя дадзеная нам для таго, каб мы вучыліся на яе памылках, каб мы шукалі, дзе быў у ёй шлях добры, і па ім ішлі. Некаторыя ж дагэтуль робяць усё наадварот: шукаюць шляхі самыя кепскія і спрабуюць па іх весці. Некаторыя ж «лідары думак» дагэтуль кажуць: «Не пойдзем!» А калі нехта выступае за тое, каб пайсці, яны ўключаюць галоўную сваю мантру: «Гэта наша гісторыя!»

Так, Ленін і камунізм нашая гісторыя. Але каб пачаць новае жыццё, каб адрадзіліся народ і краіна — у гісторыі такой трэба зрабіць правільныя высновы, прынесці за яе пакаянне. Так, як у свой час пакаяліся за злачынствы нацыянал-сацыялістаў немцы. І як не магла Германія пачаць новы шлях, калі б пакінула на сваёй зямлі сімвалы нацызму, так не зможам пачаць мы, калі пакінем на сваёй зямлі помнікі камуністычным людаедам. Тым людаедам, якія прынеслі малоху свайго рэжыму не менш ахвяраў, чым прынёс Гітлер са сваімі паслядоўнікамі.

І я веру, я ведаю, надыходзіць той дзень, калі мы выйдзем на плошчу Незалежнасці сталіцы нашай радзімы, і мы закінем трасы на статую крывавага ідала, і мы зрынем гэтага вернага слугу д’ябла з нашай зямлі. Зрынем, як гэта зрабіў учора ўкраінскі народ.

Я веру, я ведаю — зрынем.

Каментары61

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»74

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

7500 чалавек узялі сёння ўдзел у генеральнай рэпетыцыі выступу музыкаў на «Фестывалі надзеі»

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў6

Рабога сусліка ў Беларусі заўважылі ў нечаканым месцы

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

Google у тры разы скарачае аб'ём бясплатнага «воблака» для новых карыстальнікаў6

Стваральнік «Куфра»: Цяпер не час пытацца, што Ціханоўская можа зрабіць для цябе. Пытанне, што можаш зрабіць ты15

Што за падлеткавы мем з Чарамшою? Абсурд нейкі15

Апошняй перарэгістрацыі не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія1

У Мінску з’явілася новая гарадская скульптура — з рыбаком, паляўнічым, катом і сабакам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»74

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць