Улада11

Інжынеры зрабілі гібрыд грузавіка і верталёта

Амерыканская карпарацыя Advanced Tactics стварыла транспартны сродак для спецназа ЗША.

Новы лятальны апарат уяўляе сабой гібрыд буйнога ўседарожніка, гелікоптара «Чорны ястраб» і беспілотнага мультыкоптара, паведамляе тэлеканал «Расія 24».

Асноўная перавага распрацоўкі ў тым, што яна спалучае ў сабе ўсе плюсы гелікоптара, уседарожніка і беспілотніка. Прадстаўнікі кампаніі сцвярджаюць, што машыны серыі AT Transformer стануць першымі лятальнымі апаратамі вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (VTOL), таксама здольнымі ездзіць на колах практычна ў любой мясцовасці.

Такі транспартны сродак будзе карысны ў кожнай сітуацыі. Ён будзе хутка перапраўляць грузы і эвакуіраваць раненых. Сёння з гэтымі задачамі спраўляюцца хіба што гелікоптары, але для іх пасадкі патрабуецца спецыяльная пляцоўка. Тым часам дастаўляць, да прыкладу, раненых да шпіталя трэба ўжо на аўтамабілі, а гэта страта каштоўнага часу. Апараты серыі AT Transformer будуць самастойна пераадольваць вялікія адлегласці па паветры і затым ад месца пасадкі прыязджаць да патрэбнай мэты.

Сканструяваны прататып атрымаў назву AT Black Knight Transformer («Чорны рыцар-трансформер»). Ён спалучае ў сабе эканамічнасць санітарнага самалёта і змяшчальнасць гелікоптара «Чорны ястраб». Плануецца, што абцякальнае паветранае судна ў працоўным стане будзе абсталяванае дызельнымі рухавікамі з турбанаддувам, здольнымі ўзляцець з 453 кілаграмамі грузу або пяццю пасажырамі.

Прыкладная даўжыня палёту такога апарата ацэньваецца ў 463 кіламетры на хуткасці 241 кіламетр у гадзіну. Па зямлі AT Black Knight Transformer зможа перавозіць да 726 кілаграмаў грузу або восем пасажыраў на хуткасці да 110 кіламетраў у гадзіну.

Канструкцыя ротараў лятальнага апарата нагадвае тую, што выкарыстоўваецца ў сучасных беспілотных мультыкоптарах. Яны размешчаныя ў простай і стабільнай канфігурацыі, не маюць рулявых шрубаў і складаных мацаванняў і кіруюцца высакахуткаснай камп'ютарнай сістэмай кантролю. У гэтай сістэме таксама прадугледжаная магчымасць палёту з адным няспраўным рухавіком для экстранных сітуацый.

На гэты момант паўнамаштабны прататып прайшоў усе выпрабаванні на зямлі, а першы палёт запланаваны на канец студзеня 2014 года. Доўгатэрміновай мэтай інжынераў Advanced Tactics з'яўляецца трансфармацыя апаратаў серыі AT Transformer у беспілотнікі. Такім чынам, можна будзе не толькі звесці на нішто рызыку і нагрузку для пілотаў, але і павялічыць грузападымальнасць судна.

Раней нямецкія інжынеры выпрабавалі васямнаццацівінтовы электрычны гелікоптар, прызначаны для кароткіх пералётаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін81

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

«Касметычныя змены ўжо не дапамогуць». Офіс Ціханоўскай заявіў, што ў ЕГУ застаецца яшчэ апошні шанец22

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін81

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць