Цырымонія ўручэння прэміі «Грэмі» прайшла ў Лос- Анджэлесе. Кампазіцыя Royals, выкананая сямнаццацігадовай новазеландкай Lorde, заваявала прэмію ў намінацыі «Найлепшая песня — 2013».
Lorde, якая нарадзілася ў Новай Зеландыі ў 1996 годзе, выпусціла свой дэбютны сінгл Royals у сакавіку 2013 года. Таксама спявачка ўдастоена «Грэмі» ў катэгорыі «Найлепшае сола выкананне года».
Тандэм Macklemore & Ryan Lewis, намінаваныя на «Грэмі» ў шасці катэгорыях, удастоены звання «найлепшы новы выканаўца» года.
У катэгорыі «найлепшы дуэт года» перамог французскі гурт Daft Punk, які таксама атрымаў «Грэмі» ў намінацыі «найлепшы танцавальны/электронны альбом года» за Random Access Memories
«Грэмі» за найлепшае музычнае відэа года дастаўся кліпу на кампазіцыю Suit & Tie ў выкананні Джасціна Тымберлэйка і Jay Z.
«Грэмі» у намінацыі «Найлепшая рок-кампазіцыя» атрымаў Пол Макартні за Cut Me Some Slack. Ён таксама выступіў на сцэне са сваім партнёрам па The Beatles Рынга Старам. Яны атрымалі «Грэмі» за асаблівы ўнёсак і дасягненні ў музычнай індустрыі.
Каментары