Грамадства

Казулін: «Прайдзіце Маршам так, каб пачула ўся Эўропа»

«Мне сагравае душу вестка, што людзі добрай волі зноў гатовыя выйсьці на маніфэстацыю нашага памкненьня да дэмакратычных свабодаў і эўрапейскай будучыні Беларусі», – перадаў з турмы вітаньне ўдзельнікам Маршу Аляксандар Казулін.

«Мне сагравае душу вестка, што людзі добрай волі зноў гатовыя выйсці на маніфестацыю нашага памкнення да дэмакратычных свабодаў і еўрапейскай будучыні Беларусі. Гэта сімвалічна – сабрацца ў сэрцы сталіцы нашай Радзімы і прайсці па галоўным праспекце, каб усяму свету стала зразумела, што Беларусь ідзе да перамогі», – заявіў лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін напярэдадні Еўрапейскага Марша ў Менску.

Аляксандр Казулін зрабіў гэтую заяву падчас апошняй сустрэчы з адвакатам і ў лісце да сваёй сям'і:

«Мы, беларусы, не дазволім нікому адгарадзіць нас ад еўрапейскай цывілізацыі, мы ёй прыналежым стагоддзямі. Мы і расейцаў паклічам адправіцца па гэтым годным шляху. Перакананы, прыхільнікі пераменаў, мае паплечнікі па партыі пройдуць упэўненай хадой, пад нашымі сцягамі і адважнымі лозунгамі.

Год таму я ў гэтыя дні рыхтаваўся да сваёй бестэрміновай галадоўкі – галадоўцы пратэсту супраць беззаконня нелегітымнага прэзідэнцтва Лукашэнкі, супраць зневажання правоў чалавека ў краіне. Я гатовы быў аддаць сваё жыццё, і, слава Богу, што мой голас з-за кратаў тады дасягнуў сэрцаў і розуму шматлікіх суграмадзян, сусветнай супольнасці, аж да ААН. Прайдзіце ж Маршам так, каб нашы мірныя, але цвёрдыя крокі пачула ўся Еўропа!», – заклікаў Аляксандр Казулін.

Каментары

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць