Эканоміка11

«Уралкалій» і БКК не маюць намеру працаваць у ранейшым фармаце

На сустрэчы кіраўніцтва ААТ «Уралкалій» і «Беларуская калійная кампанія» (БКК) у мінулую пятніцу ў Маскве гаворка пра аднаўленне партнёрства не ішла.

Пра гэта піша сёння расійскае выданне «КаммерсантЪ» са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам перамоў.Кіраўнікі «Уралкалія» і ААТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК, трэйдар «Беларуськалія») упершыню за паўгода правялі асабістую сустрэчу. Але, паводле звестак «Ъ», пра аднаўленне партнёрства гаворка не ішла. 

Як раней паведамлялася, перамовы генеральных дырэктараў БКК Алены Кудравец і «Уралкалія» Дзмітрыя Осіпава адбыліся 31 студзеня.

Гэта была першая сустрэча на такім узроўні з моманту спынення ў канцы ліпеня 2013 года сумесных продажаў «Уралкалія» і «Беларуськалія» на сусветным рынку праз іх сумеснае прадпрыемства ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». 

Паводле інфармацыі прэс-сакратара БКК Ірыны Саўчанкі, бакі абмеркавалі «бягучыя пытанні, звязаныя з дзейнасцю Беларускай калійнай кампаніі, акцыянерам якой усё яшчэ з'яўляецца «Уралкалій». «Абмяркоўваліся зусім радавыя пытанні гаспадарчага толку. Наколькі я ведаю, ніякіх перамоў, звязаных з рынкам, не праводзілася», — заявіла Саўчанка, адзначыўшы, што не ведае, па чыёй ініцыятыве адбылася сустрэча. 

У прэс-службе «Уралкалія» каментаваць сустрэчу адмовіліся. 

Тым часам, паводле звестак «Коммерсанта», Кудравец і Осіпаў абмяркоўвалі «магчымы выхад «Уралкалія» з капіталу ЗАТ «БКК», якое не працуе,— да жніўня 2013 года сумеснага трэйдара кампаній». «Нягледзячы на змену акцыянераў «Уралкалія» і затуханне канфлікту, працаваць па старых дамоўленасцях бакі не збіраюцца», — піша расійскае выданне. 

Паводле даных крыніц «Коммерсанта», бакі абмеркавалі розныя варыянты выхаду «Уралкалія» з ЗАТ «БКК», у якім расійскай кампаніі цяпер належыць 50%, але «рашэнняў прынята не было». 

Акцыянерамі ЗАТ «БКК», акрамя «Уралкалія», з'яўляюцца «Беларуськалій» (45%) і Беларуская чыгунка (5%). Да сярэдзіны 2013 года гэта СП займала каля 43% сусветнага рынку калію. У канцы ліпеня «Уралкалій» абвясціў пра пачатак самастойнага трэйдынгу. Сёння «Уралкалій» гандлюе праз свайго трэйдара, кампанію Uralkali Trading, а «Беларуськалій» — праз уласнае ААТ «БКК», створанае восенню 2013 года. 

Крыніцы «Коммерсанта» сцвярджаюць, што пра аднаўленне супрацоўніцтва «Уралкалія» і «Беларуськалія» ў межах ЗАТ «БКК» гаворкі не ідзе. «Калі кампаніі і змогуць працаваць зноў разам, то гэта будзе зроблена ў межах новага трэйдара і з іншым размеркаваннем доляў у ім»,— заявіў адзін з суразмоўцаў выдання. Гэта звязана з тым, што, нягледзячы на розніцу ў аб'ёмах вытворчасці (10,5 млн. тон «Уралкалія» ў 2013 годзе супраць 5,7 млн. тон «Беларуськалія»), прадукцыя бакоў прадавалася парытэтна. 

Нагадаем, 5 верасня 2013 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 399 «Аб удасканаленні экспарту калійных угнаенняў», у адпаведнасці з якім створана новая гандлёвая кампанія — ААТ «Беларуская калійная кампанія». На новую кампанію ўскладзены задачы, якія да гэтага выконвала ЗАТ «БКК», — продаж калійных угнаенняў. 

Указ быў падпісаны неўзабаве пасля таго, як у дачыненні да групы супрацоўнікаў старой кампаніі — ЗАТ «БКК» — у Беларусі распачалі крымінальную справу, а старшыня наглядальнага савета ЗАТ гендырэктар ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску. Менеджары ЗАТ «БКК» падазраюцца ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, а таксама ў крадзяжы. 

25 лістапада 2013 года першы намеснік гендырэктара БКК Аляксандр Палякоў, адказваючы на пытанне пра магчымае аднаўленне супрацоўніцтва БКК з «Уралкаліем», заявіў: «Для рынку наяўнасць дамоўленасці паміж беларускім і расійскім бокам — пазітыўная, гэтага нават чакаюць. Мы гатовы да гэтага, не закрыты».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць