Здарэнні11

Выкладчыка ВНУ з Брэста пасадзілі на тры гады за хабар у 3,2 мільёны рублёў

Уступіў у сілу прысуд, вынесены ў дачыненні да 29-гадовага выкладчыка аднаго з брэсцкіх ВНУ за атрыманне хабараў. Папярэдняе расследаванне гэтай крымінальнай справы праводзіла ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Следствам устаноўлена, што выкладчык з мая 2010 года па студзень 2013 атрымліваў ад студэнтаў і іншых асоб, якія прадстаўлялі іх інтарэсы, у якасці хабару для сябе грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці за допуск да здачы экзаменаў і прыняцце залікаў па розных вучэбных дысцыплінах.

Па справе было дапытана больш за 60 грамадзян, даказана 16 эпізодаў злачыннай дзейнасці выкладчыка, па якіх яму быў перададзены ад студэнтаў дадзенага ВНУ грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму звыш 3,2 млн рублёў.

На перыяд следства ў дачыненні да падазраванага была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Канчатковае абвінавачванне яму было прад'яўлена па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна).

Судом Маскоўскага раёна Брэста выкладчык асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкладчыцкай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.

Прысуд не быў абскарджаны і ўступіў у законную сілу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны30

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай1

Лукашэнка так прагне міру, што гатовы сам завезці Зяленскага да Пуціна ў Маскву21

Расійскі генерал заклікаў да мірнага перавароту і адхілення Пуціна ад улады21

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»76

Зборнай Сенегала вярнулі Кубак Афрыкі, заваяваны амаль год таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны30

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць