Літаратура77

Першы беларускі буктрэйлер запісалі паводле «Смалення вепрука» Стральцова ВІДЭА

У ім зняліся пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і культуролаг Максім Жбанкоў.

Ляскат зброі, трэск вогнішча, крыкі жарсці, пошчак салаўя… У фільмах можна пачуць усё. А ці магчыма адчуць атмасферу, якую ў словы заклаў аўтар, калі чытаеш кнігу?

Трэйлеры, альбо рэкламныя ролікі мастацкіх фільмаў, ужо даўно сталі нормай нашага жыцця. Дык чаму не скарыстаць такі падыход у літаратуры? Выйсце — буктрэйлер. Ён дае магчымасць зразумець і адчуць аўтара і герояў, час і атмасферу. Па-іншаму зірнуць нават на вядомыя ўсім творы і аўтараў.

Першы ў Беларусі прафесійны буктрэйлер прадстаўляе культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Ён створаны паводле апавядання Міхася Стральцова «Смаленне вепрука» рэжысёрам Зміцерам Вайноўскім, а ў галоўных ролях — Альгерд Бахарэвіч і Максім Жбанкоў.

«Людзі цяпер чытаюць няшмат. І гэта шкада. Я лічу, вельмі важная справа — данесці варты літаратурны твор да чытача. Але паўстае пытанне: як? Тут трэба сучасны інструмент, з дапамогай якога ва ўмовах сённяшняй, збольшага электроннай, камунікацыі кніга можа знайсці свайго чытача. На маю думку, буктрэйлер якраз і ёсць такім інструментам», — тлумачыць асноўную мэту праекта Зміцер Вайноўскі, стваральнік буктрэйлера. Адбор быў вельмі няпростым: «Я столькі кніг перачытаў! Канечне, хацелася б узяць твор Уладзіміра Караткевіча. Але буктрэйлер на яго запатрабаваў бы неймаверных рэсурсаў. А рабіць абы-як — навошта? Калі твае словы не лепшыя за цішыню, памаўчы. Так і тут. Я шукаў невялікае, ціхае апавяданне, пра якое можна было б гэтак жа ціха сказаць. Знайшоў адказ у «Гамбургскім рахунку» Альгерда Бахарэвіча. Я прачытаў у ім пра «Смаленне вепрука» і зразумеў: вось гэты твор! Гэта тое, што трэба!»

Буктрэйлер адметны. У ім няма галоўнага героя. У ім абодва героі галоўныя. Адну з роляў, бясспрэчна, атрымаў Альгерд Бахарэвіч. Рэжысёра кранула яго пазіцыя, яго словы, павага аднаго аўтара да другога. «Мне падалося, што Бахарэвіч вельмі добра зразумеў Стральцова, — кажа З. Вайноўскі. — Чалавек, які добра яго зразумеў, і павінен сказаць ад яго».

Не згаворваючыся з рэжысёрам, гэтыя словы пацвердзіў і сам Альгерд Бахарэвіч: «Міхась Стральцоў у свой час сапраўды стаўся для мяне адкрыццём, і я пастараўся, каб гэта адчувалася ў вобразе, які мяне запрасілі стварыць. Стральцоў — у нейкім сэнсе марсіянін у беларускай літаратуры: самотны, нервовы, тонкі, адукаваны і чулы да вусцішы свету. Чалавек не адсюль. А значыць, у нас ёсць нешта агульнае, нават калі казаць пра Бахарэвіча-чытача і Стральцова-пісьменніка. Я адчуваю сваю сувязь з ім».

Дзякуючы буктрэйлеру адкрыў для сябе «Смаленне вепрука» Максім Жбанкоў, які прачытаў апавяданне ўжо падчас здымак. І ўсе, хто працаваў над гэтым праектам, палюбілі М. Стральцова, яго творы. «Мы шмат пра яго размаўлялі, чыталі, — дзеліцца спадар Вайноўскі. — І дзякуючы аўтару і працы над яго апавяданнем перш за ўсё я стаў лепш чытаць наш ментальны код. Я не магу сказаць, што цяпер я яго вельмі добра чытаю, але стварэнне буктрэйлера мне вельмі дапамагло. У гэтай працы я спрабую яго намаляваць, бо ментальны код насамрэч складаецца з гэтых галінак, з гэтых гукаў, колераў, словаў. Гэта ўсё робіць нас беларусамі!»

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае ўсіх скарыстацца культурніцкай машынай часу і перанесціся ў 1973 год, стаць часткай стральцоўскага космасу і разам паспрабаваць разгадаць адзін з найбольш загадкавых твораў беларускай літаратуры.

Booktrailer «Смаленне вепрука» from Budzma Razam on Vimeo.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»15

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць