Літоўскую літаратурную прэмію ўручылі за раман «Любыя косці», які перакладзены на беларускую мову
У пятніцу ў Пакруойісе была ўручаная літаратурная прэмія Юозаса Паўкшцяліса.
Сёлета яе атрымала Катрына Зіле за раман «Любыя косці» («Mylimi kaulai»), паведамляе ў інстаграме выдавецтва «Пфляўбаўм».
Кніга пра блізкасць і страту выйшла ў 2024 годзе, а ў 2025 годзе выдавецтва «Пфляўмбаўм» выдала яе беларускі пераклад.
Прэстыжную прэмію Юозаса Паўкшцяліса ўручаюць з 1985 года кожныя тры гады. Цяпер у спісе дваццаці яе лаўрэатак і лаўрэатаў — аўтарка рамана, які ўжо паспеў палюбіцца беларускай аўдыторыі, піша выдавецтва.
Раман — гісторыя жыцця жанчыны, якая захоўвае дома косці двух дарагіх яе сэрцу і распавядае пра сваё жыццё. Час не вызначаны, але імаверна гэта Вільня 1980-х, паўночны раён Фабы (Фабіёнішкі). У тралейбусе №7, якім кіруе бацька гераіні, ездзяць каровы, курэй трымаюць у кватэрах, хлеб пякуць на лесвічнай пляцоўцы, а ў падвалах адпраўляюць таямнічыя абрады. Сярод герояў — персанажы літоўскага фальклору.

Катрына Зіле (Зілінскене) нарадзілася і вырасла ў Вільні. Скончыла Віленскую акадэмію мастацтваў, яна магістарка графічнага дызайну. Працуе ілюстратаркай. З 2017 года — адна з ініцыятарак і арганізатарак фестывалю дзіцячай і юнацка йлітаратуры «Востраў дзіцячых кніг» і канферэнцыі «Дзіцячая кніга», якая праводзіцца ўмежах фестывалю. Аўтарка некалькіх дзіцячых кніг.
-
Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!
-
Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка
-
Галівуд і каханне — аўтар бестселераў №1 па версіі The New York Times выдаў новы раман. І ён ужо ёсць па-беларуску
Каментары