Культура66

Выйшаў першы вугорска-беларускі слоўнік

Зьяўленьню выданьня паспрыяла беларускае пасольства ў Будапэшце.

Першы венгерска‑беларускі слоўнік быў выдадзены ў 2007 годзе пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Будапешце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Алена Купчына.

Яна падкрэсліла наяўнасць значнага патэнцыялу супрацоўніцтва Беларусі і Венгрыі ў сферы культуры.

«Нягледзячы на адсутнасць паміж нашымі краінамі ўстойлівых культуралагічных сувязей, Беларусь і Венгрыя маюць агульныя для іх гістарычныя моманты, якія адыходзяць сваімі каранямі ў далёкае мінулае», — растлумачыла спецыліст.

Як адзначыла Алена Купчына, значны ўклад у вывучэнне агульных гістарычных і лінгвістычных момантаў уносіць створаная ў Будапешцкім універсітэце імя Лоранда Этвеша Венгерская асацыяцыя беларусістаў, дзейнасцю якой кіруе прафесар Андраш Золтан. Ва універсітэце вядзецца выкладанне беларускай мовы, у яго рабоце ўдзельнічаюць лектары і выкладчыкі з Беларусі. Важнай падзеяй стала выданне ў 2006 годзе намаганнямі выкладчыкаў кафедры пры фінансавай падтрымцы фондаў Еўрасаюза першага падручніка беларускай мовы для венгерскіх студэнтаў.

У маі гэтага года пасольствам арганізавана мерапрыемства з нагоды 15‑годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Венгрыяй, у рамках якога была арганізавана выстаўка, прысвечаная 200‑гадоваму юбілею з дня нараджэння беларускага мастака, музыканта і кампазітара Напалеона Орды. З поспехам прайшло выступленне маладога таленавітага музыканта з Беларусі Аляксандра Музыкантава, які выканаў фартэпіянныя творы Н. Орды, а таксама Ф. Шапэна і Ф. Ліста.

У час Дзён эканомікі Беларусі ў Венгрыі, якія праходзяць 15‑17 кастрычніка ў Будапешце, адбудзецца выступленне беларускага фальклорнага калектыву «Радзімічы» і пройдзе выстаўка работ выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці пры Саюзе архітэктараў Беларусі.

«І мы не збіраемся на гэтым спыняцца. Ужо ёсць канкрэтныя планы на будучае з тым, каб беларуская культура была больш поўна прадстаўлена ў Венгрыі», — сказала на заканчэнне пасол.

БЕЛТА

Каментары6

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць