Свет88

Расіяне знялі блакаду ўкраінскіх вайсковых частак, але потым аднавілі

Расійскія вайскоўцы здымаюць блакаду ўкраінскіх вайсковых частак у Крыме. Паводле звестак «Украінскай праўды», грузавікі з расіянамі, якія блакавалі вайсковую частку ўкраінскай берагавой аховы ў Перавальным, ужо з'ехалі.

Акрамя таго, у Феадосіі расійская тэхніка і салдаты спынілі блакаванне ўкраінскай часткі марской пяхоты і адышлі ў бок часткі ЧФ РФ. Такая ж сітуацыя і ў Бахчысараі.

Кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Цімчук таксама пацвярджае інфармацыю аб зняцці блакавання ўкраінскіх ваенных частак расійцамі.

«Аднак на месцы застаюцца «турысты Пуціна». У Феадосіі яны палохаюць украінскіх марпехаў тым, што знойдуць і фізічна знішчаць іх сем'і. Не выключаны штурм», — адзначыў ён.

«Па некаторых дадзеных, ад'езд можа быць выкліканы ратацыяй падраздзяленняў расійскіх акупантаў (г.зн. на іх месца прыбудзе замена). Інфармацыя адсочваецца», — дадаў Цімчук.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Парубій заявіў, што Расія спрабуе перадыслакаваць свае войскі ў Крым, каб місія АБСЕ не зафіксавала іх прысутнасці.

Як стала вядома пазней, блакада сапраўды неўзабаве аднавілася.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік50

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым3

Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня

Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету5

Чаму амаль усе людзі і паўсюль пры хадзе несвядома зварочваюць налева?3

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца2

Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка1

Жыхарка Магілёва набыла клубніцы на рынку. Яе запэўнівалі, што яны мясцовыя, але праўду выдала адна дэталь6

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

Сабаку Сабаленкі не пусцяць на сёлетні Уімблдон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік50

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць