Свет99

СБУ: Неанацыст з Расіі спрабаваў зладзіць дыверсіі ў Адэсе і на мяжы з Прыднястроўем

Грамадзянін Расіі, член расейскай неанацысцкай арганізацыі «Чорная сотня» Антон Раеўскі, знаходзячыся ў Адэсе і выконваючы заданні спецслужбаў Расіі, спрабаваў стварыць дыверсійна-падрыўную групу з жыхароў Адэскай вобласці для дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне, паведамляе прэс-служба СБУ.

Паводле паведамлення, здабытыя пэўныя дадзеныя аб падрыхтоўцы Раеўскім матэрыялаў з публічнымі заклікамі да развязвання агрэсіўнай вайны шляхам уварвання на тэрыторыю Адэскай вобласці Узброеных сіл РФ, якія дыслакуюцца на тэрыторыі непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Вызначаная група павінна была справакаваць узброены канфлікт на адным з кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Адэскай вобласцю.

Знойдзеныя матэрыялы, якія сведчаць аб распальванні міжнацыянальнай варожасці і якія змяшчаюць публічныя заклікі да фізічнага знішчэння украінцаў і габрэяў, якія пражываюць у Адэсе і вобласці.

З мэтай недапушчэння здзяйснення злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 161 (Парушэнне раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасці або адносін да рэлігіі) і 436 (Прапаганда вайны) Крымінальнага кодэкса Украіны Служба бяспекі Украіны выправадзіла Антона Раеўскага за межы і забараніла ўезд ва Украіну, гаворыцца ў паведамленні.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць