Аўто11

Fiat-Chrysler усё яшчэ хоча выпускаць Jeep у Расіі

Альянс аўтавытворцаў Італіі і ЗША Fiat Chrysler працягвае перамовы з Расіяй, якой Захад прыгразіў ізаляцыяй за анексію Крыма, аб будаўніцтве новага завода для вытворчасці машын пад амерыканскім брэндам Jeep і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў.

Расія, якая пастаўляе энерганосьбіты і купляе прамысловыя тавары, з'яўляецца ключавым гандлёвым партнёрам Еўрасаюза, і шэраг еўрапейскіх бізнэс-гігантаў заклікалі да асцярожнасці ва ўжыванні санкцый да Масквы.

Расія застаецца рынкам стратэгічнай значнасці», — сказаў кіраўнік Fiat-Chrysler Серджыа Маркіоні ў панядзелак на сустрэчы з акцыянерамі.

Крэдытор маскоўскага завода ЗІЛ, дзяржаўны Ашчадбанк і ўрад Масквы яшчэ вясной 2012 года вырашылі арганізаваць на плошчах старога завода грузавікоў кантрактную вытворчасць лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў (LCV) магутнасцю не менш 40 тыс. у год, папярэдне дамовіўшыся з Fiat і Renault, але пакуль перамовы не далі выніку.

«Перамовы з Расійскай Федэрацыяй і Ашчадным банкам працягваюцца. Мы чакаем, што сегмент вырабленых тут тавараў будзе ўключаць Jeep і лёгкія камерцыйныя аўтамабілі, магчыма, гаворка будзе ісці аб мясцовым заводзе», — сказаў Маркіоні.

Група Fiat SpA, якая кантралюе таксама аўтаканцэрн Chrysler, знізіла продажы сваіх брэндаў (Fiat, Chrysler, Jeep і Dodge) у РФ у 2013 годзе на 1 працэнт да 13,602 штук, заняўшы толькі паўпрацэнта рынку.

Канцэрн ужо некалькі гадоў безвынікова спрабуе замацавацца на расійскім рынку, у 2010 годзе Fiat спрабаваў зайсці ў РФ, заключыўшы пагадненне з расійскім «Солерсам», але праз год расійскі партнёр адмовіўся ад праекту, стварыўшы СП з Ford.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць