Здарэнні11

Рэйс МН370: самы складаны пошук у гісторыі

Пошук зніклага самалёта Malaysia Airlines, які здзяйсняў рэйс MH370 — «самы складаны ў гісторыі», заявіў каардынатар пошукавай аперацыі галоўны маршал авіяцыі Аўстраліі Ангус Х'юстан. 

Паводле яго словаў, пошук самалёта або яго абломкаў можа заняць яшчэ некалькі тыдняў.

Самалёт знік 8 сакавіка на шляху з Куала - Лумпура ў Пекін. На яго борце знаходзілася 239 чалавек.

У апошні час пошукі вядуцца ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна. Раней ужо заяўлялася, што гэта самая дарагая аперацыя па пошуку зніклага самалёта ў гісторыі.

У аўторак улады Малайзіі апублікавалі поўны тэкст перамоваў дыспетчараў аэрапорта Куала -Лумпур з пілотамі авіялайнера. Паводле іх словаў, нішто ў гэтым тэксце не намякае на неардынарную сітуацыю на борце самалёта.

Х'юстан, які ўзначальвае нядаўна створаны Сумесны каардынацыйны цэнтр пошукаў (JACC) заявіў, што складанасць аперацыі тлумачыцца адсутнасцю дакладнай інфармацыі, якая б растлумачыла, што ж адбылося.

У прыватнасці, няма інфармацыі пра тое, на якой вышыні ляцеў самалёт, калі ён знік з экранаў радараў. Адносна невялікая карэкцыя вышыні палёту сур'ёзна адбіваецца на хуткасці і спажыванні паліва. У выніку праз сем гадзін палёту раён магчымага падзення самалёта становіцца вельмі вялікім.

Пошукі могуць заняць яшчэ шмат часу. «Зусім не гарантавана, што гэтая аперацыя завершыцца, скажам, праз два тыдні», - сказаў Ангус Х'юстан.

Рэйс МН370: што мы ведаем

8 сакавіка: рэйс MH370 нечакана знік з экранаў радараў, калі нішто не паказвала на катастрофу.

Сістэма сувязі «Боінга» з зямлёй была адключаная на выхадзе з паветранай прасторы Малайзіі. Дадзеныя спадарожнікаў сведчаць, што самалёт працягваў ляцець праз сем гадзін пасля адключэння сувязі.

24 сакавіка: улады Малайзіі заявілі, што «без сумненняў» самалёт упаў у паўднёвай частцы Індыйскага акіяна і тых, хто выжыў няма.

Дзесяць ваенных самалётаў і дзевяць караблёў ўдзельнічалі ў пошукавай аперацыі ў аўторак. У зону пошукаў накіраваны карабель аўстралійскага ВМФ, абсталяваны рэхалотам, прызначаным для выяўлення падводных аб'ектаў.

Прайшло ўжо тры тыдні з тых часоў, як рэйс MH370 бясследна знік. Улады Малайзіі сцвярджаюць, што паводле дадзеных, атрыманых са спадарожнікаў, яго варта шукаць у паўднёвай частцы Індыйскага акіяна.

Недавер сваякоў

Між тым, сваякі пасажыраў зніклага «Боінга» патрабуюць доказаў таго, што самалёт сапраўды пацярпеў катастрофу і разбіўся. Многія з іх злаваліся недахопам інфармацыі, якая паступае ад малайзійскіх уладаў. Дзесяткі сваякоў 153 пасажыраў самалёта з Кітая прыехалі ў Куала -Лумпур, патрабуючы адказаў. 

У панядзелак увечары ўлады Малайзіі апублікавалі новую версію знікнення сувязі з самалётам. У заяве уладаў гаворыцца, што апошнімі словамі пілотаў было: «Дабранач. Малайзійскі тры-сем-нуль». Раней яны заяўлялі, што апошнімі словамі было: « Усё добра, дабранач». Незразумела, чаму гэтая інфармацыя змянілася.

Многія члены сем'яў пасажыраў самалёта вінавацяць улады Малайзіі ў некампетэнтным вядзенні расследавання, і падобныя ўдакладненні больш ранніх заяў толькі ўзмацняюць недавер.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»184

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце2

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць