У Моўчадзі (пад Баранавічамі) каларытны габрэйскі дом убога перарабілі ў краму ФОТАФАКТ
У гістарычным цэнтры старадаўняга мястэчка Моўчадзь у Баранавіцкім раёне каларытны габрэйскі дом-аптэку перарабілі ў сучасную прадуктовую краму.
Па словах мясцовых жыхароў, гэтаму дому больш за сто гадоў. Ён стаіць у гістарычным цэнтры былога габрэйскага мястэчка Моўчадзь, што па дарозе з Баранавіч на Дзятлава і далей на Захад.
Гістарычная забудова цэнтральнага пляца Моўчадзі – тыповыя габрэйскія дамы-крамы з уваходам пасярэдзіне, узорам якіх з’яўляецца і згаданы будынак. Традыцыйна ў адной палове такога дома, напрыклад на першым паверсе альбо ў пярэдняй частцы, габрэйская сям’я адкрывала краму, а ў другой палове жыла сама.
Але менавіта гэты дом вылучаўся сярод іншых тым, што пабудаваны з цэглы, а не з дрэва, меў нетыповы мураваны ганак з металічнымі парэнчамі, а таксама металічныя аканіцы. У савецкі і ранні постсавецкі час у гэтым доме функцыянавала аптэка. Аднак апошнімі гадамі будынак не выкарыстоўваўся.
Зусім нядаўна ў ім «прапісалася» адно з прыватных гандлёвых прадпрыемстваў, перарабіўшы стары дом пад новую краму. На жаль, пасля сучаснага рамонту старадаўні будынак страціў шмат сваіх адметных рысаў.
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары