Эканоміка2222

Пракаповіч: Беларусы самі пагаршаюць свой жыццёвы ўзровень

Віцэ-прэм'ер упэўнены, што калі б беларусы не куплялі імпартныя тавары, ніякай дэвальвацыі не было б.

Такое меркаванне віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч выказаў журналістам, наведваючы ТДА «Панда» ў Брэсце ў рамках выязнога пасяджэння Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што доля імпарту пастаянна расце. Калі 10 гадоў таму яна складала 10-15%, то па выніках 2013 года вырасла да 30%.

«Астатняе мы можам вырабляць самі. Лепшай якасці і па добрым кошце», — сказаў Пётр Пракаповіч.

У прыватнасці, вялікі рэзерв ён бачыць у лёгкай прамысловасці, тут для бізнесу створаныя неабмежаваныя магчымасці. Пётр Пракаповіч лічыць, што калі б грошы, якія беларусы «ўкладаюць» у эканомікі іншых дзяржаў, аддаючы перавагу імпартным таварах, былі выдаткаваныя ўнутры краіны, «у нас наогул ніякіх праблем не было б».

«Па-першае, даходы насельніцтва раслі б больш хуткімі тэмпамі. Па-другое, валюты ў нас засталося б столькі, што станоўчае сальда было б некалькі мільярдаў даляраў, і наш рубель не тое што не дэвальваваўся б, але паступова ўмацоўваўся, быў адной з самых устойлівых валют, — сказаў Пётр Пракаповіч. — Такім чынам, стымулюючы імпарт, мы пагаршаем свой жыццёвы ўзровень: за кошт таго, што губляем працоўныя месцы, падаткі».

У сувязі з гэтым ён дадаў: задача, якая ставіцца перад айчыннымі вытворцамі, заключаецца ў тым, каб забяспечыць больш хуткае, эфектыўнае аднаўленне сваіх пазіцый на ўласным рынку. Заваяваўшы яго, Беларусь будзе мець больш магчымасцяў і для нарошчвання экспарту.

«Задача складаецца ў тым, каб выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы, якое ён даў напярэдадні ўсім органам улады, прадпрыемствам і бізнесу, — абараняць свой рынак, развіваць яго, зрабіўшы такім, каб ён забяспечваў як патрэбнасці насельніцтва краіны, так і экспарт», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Беларусь заўсёды спецыялізавалася на вырабе тавараў для насельніцтва (і харчавання, і лёгкай прамысловасці, тавараў быту), яна можа гэта рабіць. Аднак працаваць трэба больш дынамічна, чым гэта рабілася да гэтага часу.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў16

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус парэзаў нажом двух украінцаў ва Уроцлаве5

Мінабароны паказала нядбайных работнікаў АПК, якіх прызвалі на зборы10

Стане складаней атрымаць візу ў Латвію

Ва Украіне расследуюць справу злачыннай арганізацыі з удзелам дэпутатаў і высокапастаўленых асоб адміністрацыі прэзідэнта5

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі12

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў16

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць