Грамадства

Каардынатар праекта «Антымак» Аляксандр Шпакоўскі: Функцыю прыступкі паміж уладай і грамадзянінам мы прымем на сябе

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай процідзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў, якая 6 мая прайшла ў новай грамадскай прыёмнай ЛДП у Мінску, былі абнародаваныя прапановы па вырашэнні праблем у гэтай сферы. 

Як нагадаў прысутным прадстаўнікам грамадскіх арганізацый дырэктар інфармацыйна-асветнай установы «Актуальная канцэпцыя», каардынатар праекта «Антымак» Аляксандр Шпакоўскі, у Беларусі адзначаецца беспрэцэдэнтны рост наркаманіі. Напрыклад, калі ў 1985 годзе ў краіне было зарэгістравана 75 нарказалежных, то цяпер — каля 20 тысяч. А калі ўлічваць фактар латэнтнасці, можна гаварыць аб 150-200 тысячах чалавек. 

«Мы ствараем грамадскі каардынацыйны савет па процідзеянні наркатызацыі, — расказаў Шпакоўскі. — Неабходнасць яго стварэння заключаецца ў тым, што дзяржава марудна рэагуе на выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць. Гэта і зразумела, бо дзяржава — гэта бюракратычны апарат, а непасрэдна выхаваннем грамадства, падрыхтоўкай альтэрнатыўных заканадаўчых прапаноў, наватарствам павінны займацца грамадскія аб'яднанні. Раней яны працавалі кожнае само па сабе, сёння з'явілася магчымасць стварыць пляцоўку для каардынацыі гэтай дзейнасці». 

Шпакоўскі паведаміў аб ты, што на базе грамадскіх прыёмных ЛДП будуць арганізаваны пастаянныя юрыдычныя кансультацыі па пытаннях, звязаных з наркаманіяй. «Па розных прычынах людзі, асабліва з неабароненых слаёў, часам апасаюцца звяртацца ў міліцыю, — патлумачыў ён, — таму што абгрунтавана апасаюцца, што будзе пагроза бяспецы іх жыцця, не хочуць удзельнічаць у следчых дзеяннях. Мы можам ім прапанаваць на ўмовах ананімнасці звяртацца да нас, і вось функцыю прыступкі паміж уладай і грамадзянінам мы прымем на сябе. Атрымаўшы інфармацыю, праверым яе, чалавека пракансультуем, давядзем да праваахоўных органаў і будзем адсочваць далейшыя дзеянні. Што ж да крыніцы інфармацыі, мы яе не раскрываем, калі на тое няма добрай волі чалавека, ад якога паступіў сігнал».

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка4

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран на пахаванне аяталы Хаменеі4

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы, якая згубіла дакументы на Мальце, расказала, як змагла вярнуцца дадому7

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць