Вялікая колькасць агнястрэльнай зброі, якая трапіла ў рукі да жыхароў Луганскага рэгіёна, прывяло да таго, што крымінагенная сітуацыя на сённяшні дзень выйшла з-пад кантролю міліцыі. Пра гэта паведамляе МУС Украіны ў Луганскай вобласці.
Так, толькі за апошнія дні ў вобласці з прымяненнем аўтаматычнай зброі здзейснена вялікая колькасць разбойных нападаў, забойстваў, рабаванняў, крадзяжоў аўтатранспарту.
Узброеныя аўтаматычнай зброяй баевікі прыйшлі на штрафпляцоўку, размешчаную па вуліцы Уладзімірскай. Пагражаючы расстрэлам ахоўніку, забралі ў яго тэлефон, ключы і сагналі 10 аўтамабіляў.
А ў Свярдлоўску баевікі завалодалі дзвюма грузавымі аўтамашынамі, скралі інкасатарскую машыну з грашыма.
Каментары