Эканоміка11

Магілёўскі «Магатэкс» набыў новае французскае абсталяванне для сваёй швейнай фабрыкі

У Магілёве на швейнай фабрыцы ААТ «Магатэкс» устаноўлена новае абсталяванне французскай фірмы Lectra SA для падрыхтоўча-раскройнай вытворчасці. 

Як паведаміў дырэктар швейнай фабрыкі ААТ «Магатэкс» Аляксандр Шамрай, на працягу апошніх трох гадоў тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства дазволіла павялічыць прадукцыйнасць швейнага цэха ў сярэднім на 20%. «Аднак паўстала праблема дысбалансу паміж працай падрыхтоўча-раскройнага цэху і швейных участкаў. Пацвярджэннем гэтаму стала выкарыстанне звышвызначанага часу для вытворчасці патрэбнага аб'ёму раскрою паўфабрыкатаў. Гэту праблему і вырашыць новае абсталяванне, якое дазволіць скараціць час раскрою на 50%, палепшыць якасць прадукцыі і дасць магчымасць гнутка пераналадзіць вытворчасць пад кожную індывідуальную замову», — сказаў ён. 

Да нядаўняга часу на «Магатэксе» прымяняўся механізаваны метад раскрою, паведамілі на прадпрыемстве. Ён прадугледжваў раскрой тканіны пры дапамозе электрычных рэжучых машын, якія перамяшчаюцца ўручную, што патрабавала вялікіх фізічных і часавых выдаткаў, наяўнасці значнай колькасці персаналу з высокім узроўнем кваліфікацыі. Аўтаматычны спосаб адрозніваецца тым, што раскрой праводзіцца перасоўнай аўтаматычнай рэжучай галоўкай, якой кіруе мікрапрацэсар ці камп'ютар. 

Закупленае ў фірмы Lectra SA аўтаматызаванае насцілачнае абсталяванне мае комплекс прылад і прыстасаванняў, якія даюць высокую дакладнасць і якасць насцілання, што забяспечвае зніжэнне выдатку матэрыялу і павелічэнне хуткасці вытворчасці, сцвярджаюць на «Магатэксе». Працай усёй сістэмы кіруе камп'ютар, роля абслугоўваючага персаналу зводзіцца да загрузкі стойкі рулона тканіны. 

На прадпрыемстве ўпэўненыя, што тэхнічнае пераўзбраенне падрыхтоўча-раскройнага цэха дазволіць эканоміць працоўныя рэсурсы, сыравіну і матэрыялы, вызваліць супрацоўнікаў ад цяжкай і манатоннай працы, дазволіць пашырыць асартымент прадукцыі. 

Цяпер «Магатэкс», рэалізуючы стратэгію тэхнічнага пераўзбраення, вядзе перамовы з кампаніяй Samsung аб вырабе кампрэсара для падачы сціснутага паветра для тэхналагічнага абсталявання аддзелачнай фабрыкі.

Каментары1

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну20

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць