Музыка

Вакалісты з пяці краін удзельнічаюць у конкурсе імя Манюшкі «Убельская ластаўка»

Вакалісты з пяці краін бяруць удзел у II Адкрытым конкурсе студэнтаў-вакалістаў вышэйшых музычных навучальных устаноў имя С. Манюшкі «Убельская ластаўка». Пра гэта паведаміў начальнік аддзела народнай творчасці, культурнай дзейнасці і ўстаноў адукацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Яўген Асташоў.

У конкурсе прымаюць удзел 26 вакалістаў з вышэйшых музычных навучальных устаноў Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны і Чэхіі, а таксама 10 навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі. Канкурсантам трэба будзе выканаць некалькі твораў, у тым ліку класічную арыю, народную песню, твор кампазітара краіны, якую прадстаўляе ўдзельнік, арыю, раманс, песню С. Манюшкі. Пераможцаў абвесцяць 11 мая. Лаўрэат першай прэміі атрымае $1,5 тыс., другі — $1 тыс., трэцяй — $500. Грашовае ўзнагароджанне таксама чакае трох дыпламантаў і пераможцы ў намінацыі «Прыз за лепшае выкананне твора С. Манюшкі».

Заключны гала-канцэрт з удзелам пераможцаў конкурсу, салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і акадэмічных калектываў Мінскай вобласці адбудзецца 12 мая ў Чэрвені. У мясцовым краязнаўчым музеі разгорнецца выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Станіслава Манюшкі. Тут жа можна будзе ўбачыць экспанаты, звязаныя з конкурсам «Убельская ластаўка».

Завершыцца праграма лірыка-камедыйнай операй Станіслава Манюшкі «Verbum Nobile» («Слова гонару»). Сусветная прэм'ера оперы адбылася ў 1861 годзе ў Варшаве, дзе ў той перыяд жыў і працаваў музыка. Вытанчаны камедыйны сюжэт і яркасць музычных вобразаў прынеслі спектаклю поспех і паставілі оперу ў шэраг лепшых твораў кампазітара.

Арганізатары конкурсу — галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, установа «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр», аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі10

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў6

«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі1

На запраўцы ў Баранавічах паставілі скульптуру савецкай «каралевы бензакалонкі» ФОТЫ13

Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ дзве арганізацыі3

На трасе пад Лагойскам прычэп лесавоза прабіў агароджу моста і ўпаў на дарогу

«Вам няма куды людзей дзяваць». Лукашэнка натхняў узбекаў засяляць апусцелую Магілёўшчыну17

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі10

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць