Свет22

Літва выбіла ад «Газпрома» зніжкі на газ

Пасля таго, як расейскі «Газпром» і літоўская кампанія Lietuvos dujos дамовіліся аб новых цэнах на газ, газ для спажыўцоў у Літве з ліпеня патаннее больш чым на 20 %, заявіў прэм'ер Альгірдас Буткявічус. Паводле яго слоў, дакладныя лічбы стануць вядомыя ў канцы траўня.

«Зараз вядуцца падлікі, таму што да 1 студзень 2016 падпісана новае пагадненне паміж Lietuvos dujos і «Газпромам», і ў гэта пагадненне закладзена новая формула, а яна патрабуе зрабіць пэўныя падлікі з улікам змяненняў курсу даляра па пэўны перыяд. Я спадзяюся, што мы канчаткова будзем ведаць 20-25 чысла гэтага месяца, і потым прадставім у Камісію па цэнах, каб яна прааналізавала гэтыя прапановы і прыняла рашэнне да 1 чэрвеня, а яна (цана BNS) уступіць у сілу з 1 ліпеня. Магу сказаць, што кошт знізіцца на 20 %, ніяк не менш», — сказаў Буткявічус у інтэрв'ю літоўскаму радыё ў аўторак.

Аднак калі яго перапыталі, ці сапраўды кошт знізіцца настолькі, прэм'ер удакладніў, што канчатковых падлікаў яшчэ няма.

«Я яшчэ не бачыў канчатковых падлікаў, ці яна (цана) дакладна будзе такая, можа, будзе і іншая, сёння я яшчэ не магу смела сцвярджаць, давайце пачакаем яшчэ 2-3 тыдні, і тады грамадскасць дакладна будзе ведаць», — сказаў Буткявічус.

Паводле яго слоў, Камісія па цэнах дасць ацэнку не толькі прапанаванай «Газпромам» новай цане на газ, але і выдаткам на інфраструктуру будучага тэрмінала звадкаванага газу, і іншых выдаткаў, ад якіх залежыць цана на газ для спажыўцоў.

Паводле неафіцыйных дадзеных BNS, Камісія па цэнах ужо падлічвае, як уключыць у цану на газ для спажыўцоў зніжку, якую «Газпром» прапанаваў задняй датай — з 2013 года. Аднак, паводле інфармацыі крыніц, ёсць намер, каб цана на газ для спажыўцоў была максімальна стабільнай да самага 2016 года, незалежна ад фактараў уплыву ў будучыні, таму не выключаю, што цяпер яна знізіцца не на адну пятую, а менш.

«Газпром» прапанаваў панізіць цану на газ да канца 2015 года, калі скончыцца доўгатэрміновая дамова паставак газу з Lietuvos dujos. Буткявічус на мінулым тыдні выказаў надзею, што далейшыя перамовы аб пастаўках газу з 2016 года будуць паспяховымі і цана на газ не будзе горшай.

Па словах прэм'ера, Lietuvos dujos і «Газпром» дамовіліся аб «ўдасканаленай» формуле цаны на газ. Аднак, паводле інфармацыі крыніц, цанавая формула па сутнасці застаецца такой жа, змяняецца толькі каэфіцыент.

Па дадзеных дзелавой газеты Verslo zinios, «Газпром» прапанаваў прывесці ў адпаведнасць цану на газ для Літвы з цаной на прадаваны Германіі расійскі газ (German Eastern border price) або звязаць яе з так званым індэксам BAFA (Германскага федэральнага ведамства па эканоміцы і кантролі за экспартам), які вылічваецца шляхам увядзення за сярэдні паказчык коштаў на газ усіх крыніц імпарту газу Германіі і з дадаткам каэфіцыента на транспарціроўку.

Па інфармацыі з неафіцыйных крыніц, «Газпром» прапанаваў, каб на працягу трох апошніх гадоў цяперашняй дамовы з «Газпромам» (2013-2015 гады ) цана на газ складала каля 370 даляраў ЗША (прыкладна 921 літ) або на 24 % (каля 118 даляраў ) менш, чым цяпер (у сакавіку — 1215 літаў або 488 даляраў за 1 тыс. кубаметраў).

Па дадзеных крыніц, застанецца і ўмова дамовы take or pay («бяры або плаці»), а гадавыя аб'ёмы куплі газу будуць прыкладна 1 млрд. кубаметраў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам не патрэбны людзі, якія ўступаюць у вайну, калі мы ўжо перамаглі». Трамп рэзка адказаў Стармеру8

Каля пасольства ЗША ў Осла прагрымеў выбух

Ізраіль атакаваў гатэль у цэнтры Бейрута1

Якія дачы ў бюджэце да $50 тысяч прадаюць у межах МКАД-2

Два дні дыеты на аўсянцы. І што, які вынік?1

Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку23

Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй8

У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі7

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» правёў «жаночы матч» з падарункамі — і давеў заўзятарак да шаленства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць