Спорт88

Хэнлан пра перамогу над Латвіяй: Я скакаў, як ідыёт

«Мне 57 гадоў, і цяпер 12 гадзін ночы — не трэба патрабаваць ад мяне эмоцый», — так галоўны трэнер беларускай хакейнай зборнай Глен Хэнлан адказаў на пытанне, чаму ён не радуецца выхаду ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету. 

«Усе эмоцыі засталіся на лаўцы. Я там скакаў, як ідыёт», — сказаў канадзец на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння пераможнага матчу з Латвіяй (3:1). 

Ва ўступным слове Хэнлан выказаў падзяку камандзе былога генеральнага сакратара Федэрацыі хакея Беларусі Сяргея Ганчарова, якая ў 2008 годзе пачала барацьбу за права правядзення ў краіне чэмпіянату свету. 

Што да самой гульні, то, паводле слоў трэнера, каманда вельмі добра правяла першы перыяд, закінуўшы дзве шайбы, аднак другая дваццаціхвілінка «выпала».

«Была проста бяда з выдаленнямі, варатару давялося выручаць, у выніку ён быў адным з лепшых», — адзначыў Хэнлан. 

Спрэчнага моманту, калі суддзі не залічылі другую шайбу ў вароты беларускай зборнай, трэнер, паводле яго слоў, не бачыў. «Я магу паклясціся ў гэтым. Пакуль ішоў сюды, прыкладна 100 чалавек запыталі, што я думаю наконт гэтага. Са спартыўнага пункту гледжання мы выйгралі, таму — алілуя», — сказаў настаўнік, падкрэсліўшы, што разумее «вялікае расстройства» свайго латвійскага калегі Тэда Нолана. 

Паводле слоў Хэнлана, за час, які прайшоў паміж другім узяццем варот яго каманды і рашэннем суддзяў не залічваць гол, ён паспеў падумаць, ці варта здымаць варатара, бо для гарантаванага выхаду ў чвэрцьфінал патрабавалася перамога ў асноўны час. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б1

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?6

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

«Раскол па лініі ўсход-захад». Ці пераможа на выбарах у Балгарыі «новы Орбан»?1

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б1

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць