Свет88

Тэрарысты расстралялі аўтобус пад Луганскам

Аўтобус і аўтамабілі, якія не спыніліся каля блокпаста баевікоў каля Новаайдар у Луганскай вобласці, расстралялі з аўтаматаў. Інфармацыю пра гэтыя падзеі мясцовае выданне «Сегодня в Северодонецке» атрымала з дзвюх крыніц — са слоў пасажыра і мясцовых жыхароў.

Аўтобус, які выконваў рэйс Луганск — Севераданецк, трапіў пад абстрэл тэрарыстаў у раёне чыгуначнага пераезду ў Новаайдары. Увечары 26 мая каля 18.15 яго абагналі дзве легкавыя машыны. Аўтамабілі ішлі на хуткасці прыкладна 100 км/г і не знізілі яе перад блокпастом. Чый блокпост — пасажыры не зразумелі, але не Нацыянальнай гвардыі, так як украінскага сцяга на ім не было. З гэтага блокпаста па машынах наўздагон адкрылі стральбу, прастрэлілі колы, і тыя спыніліся. З іх сталі выскокваць людзі і выпаўзаць параненыя. Баевікі ў камуфляжы і масках пераследвалі ўцекачоў і паклалі іх тварам на зямлю. Пасля гэтага далі чаргой перад аўтобусам, і ён спыніўся.

Кіроўца сказаў пасажырам выбірацца вонкі. Пасажыры спрабавалі схавацца, паўзці, але адной з жанчын куля па датычнай садрала скуру з галавы, а мужчыну прастрэлілі нагу.

Людзі схаваліся за сценамі размешчанага побач кафэ, і гаспадар ўпусціў іх унутр, пасадзіўшы на падлогу, каб галовы былі ніжэй за ўзровень падваконнікаў.

Пацярпелі яшчэ двое — жанчына за рулём «Ланаса», які апынуўся ў эпіцэнтры падзей, і мясцовы жыхар. Жанчыне куля трапіла ў пазваночнік і пазней, калі пад'ехала мясцовая «хуткая», яе адправілі ў Луганск. Мясцовы жыхар атрымаў раненне галавы з выцяканне мазгавога рэчыва. Ён быў дастаўлены ў Новаайдарскі ФАП, дзе пакінуты, бо быў нетранспартабельны. Аднак сёння мужчына быў яшчэ жывы, стан стабілізаваўся і яго таксама даставілі ў Луганск.

Баевікі кінулі параненых і аднаго, як сцвярджаюць відавочцы, забітага ў аўтобус, развярнулі яго і, мабыць, вярнуліся на свой блокпост. Аўтобус вёў яго кіроўца.

Севераданчане змаглі вярнуцца дадому позна ўвечары на «бусіку», з гаспадаром якога дамовіўся па тэлефоне гаспадар кафэ. Амаль усе іх рэчы засталіся ў захопленым аўтобусе.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень19

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам27

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава5

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць