Грамадства2929

Сайт Хартыі'97 просіць чытачоў пра фінансавую падтрымку

Такі зварот апублікаваны на папулярным незалежным сайце.

«Дарагія сябры! Хопіць быць статыстамі!

Вось ужо 16 гадоў мы з вамі жывем адным жыццём: разам сочым за тым, што адбываецца ў нашай Беларусі, разам спрабуем змагацца з дыктатурай, вакханаліяй і бязмежжам. Мы перажылі шквал рэпрэсій, які абваліўся на сайт у 2010 годзе, калі быў забіты заснавальнік charter97.org Алег Бябенін, калі нашы офісы падвергліся пагромам з боку спецслужбаў, узбуджаліся шматлікія крымінальныя справы, канфіскоўвалася тэхніка, калі рэдактар сайта Наталля Радзіна апынулася ў турме, а ўвесь калектыў трапіў пад рэпрэсіі.

Пасля ўсяго таго, што здарылася, мы вымушаныя працаваць з-за мяжы. Сёння ўсе мы сутыкнуліся з новай пагрозай — расейскай агрэсіяй супраць яе заходніх суседзяў. Першай удар прыняла Украіна, але схаваная агрэсія супраць Беларусі ажыццяўляецца з 1996 года, калі праз канстытуцыйны пераварот Лукашэнка стаў дыктатарам, а па сутнасці — марыянеткай Крамля. Ён здаў незалежнасць нашай краіны і здрадзіў усім беларусам.

Сёння да нас звяртаюцца нашы чытачы з пытаннямі: што рабіць і як дапамагчы ў гэтай сітуацыі? Складанае пытанне, але перш за ўсё — хопіць быць статыстамі. Кожны з нас здольны змяніць не толькі сваё жыццё, але і лёс сваёй краіны.

Мы — беларускі сайт charter97.org — імкнемся прафесійна рабіць нашу працу. Сваім невялікім калектывам мы працуем 24 гадзіны ў суткі, каб вы маглі атрымліваць аператыўныя і аб'ектыўныя навіны. У пікавыя моманты нас чытаюць каля 500 000 унікальных наведвальнікаў штодня.

Сёння мы не абмяжоўваемся толькі беларускай тэматыкай, так як разумеем, што лёс нашай роднай Беларусі непарыўна звязаны з развіццём сітуацыі ва Украіне, Расеі, Грузіі, Казахстане, Малдове, Азербайджане і ў іншых краінах постсавецкай прасторы. Сайт charter97.org стаў рэгіянальным праектам.

Так, мы маем міжнародную падтрымку, але яе ўсё ж недастаткова для далейшага развіцця сайта, яго ўзмацнення, пашырэння аўдыторыі і, у рэшце рэшт, — для выканання нашай агульнай місіі — вызвалення Беларусі ад дыктатуры.

Дзеля вызвалення Беларусі ад дыктатуры мы, як і вы — нашы чытачы — гатовыя зрабіць многае. І калі ўлады баяцца, калі нас 500.000, то што адбудзецца, калі нас стане ў некалькі разоў больш? Упэўненыя — тады наша з вамі мара, нарэшце, спраўдзіцца. Ад дыктатуры застануцца толькі ўспаміны.

Сёння ў нас няпросты перыяд і мы просім вас быць не толькі чытачамі. Давайце працягваць рабіць наш сайт разам.

Расказвайце пра наш сайт вашым родным, сябрам і знаёмым. Charter97.org — наш агульны сайт, Беларусь — наша краіна, наша будучыня — у нашых руках!

Мы будзем удзячныя не толькі інфармацыйнай, валанцёрскай, тэхнічнай, але і фінансавай дапамозе.

Разліковы рахунак для дапамогі:
Назва банку:
Bank Millennium S.A.
Адрэс: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 2202 0000 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Назва уладальніка рахунку: Fundacja «KARTA ‘97»
Прызначэнне плацяжу: «Darowizna na cele statutowe»

Рахункі ў сістэме WebMoney:
Рахунак у доларах (WMZ) - Z311413920153
Рахунак у расійскіх рублях (WMR) - R293268005472

Звязацца з намі можна па адрасе [email protected]», — гаворыцца ў звароце.

Каментары29

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць