Усяго патроху99

Што сёлета будзе лавіць Лукашэнка?

Лоўля ўсіх відаў рыбы, акрамя сома, дазволена ў Беларусі з 31 мая, паведамляе БелТА са спасылкай на старшыню рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў Юрыя Шумскага.

«Згодна з дзеючай рэдакцыяй Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 30 мая заканчваецца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы, пры гэтым з 31 мая ўводзіцца забарона на здабычу сома», - сказаў Юрый Шумскі.

Працягнута забарона на лоўлю водных жывёл — прэснаводнай крэветкі (да 15 чэрвеня) і рака вузкапалага (да 15 ліпеня).

Як вядома, летам мінулага года шырака разышлася вестка, што Лукашэнка злавіў сома вагой 57 кг.

Кіраўнік Беларусі на нарадзе 30 ліпеня 2013 г. распавёў пра рыбалку на Прыпяці: «Палец сунеш, за палец рыба хапае! Я асабіста… 57 кілаграмовага сома выцягнуў: 57, 24 і 7 кілаграмаў. Трох самоў злавіў!».

Прысутны на нарадзе віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы пажартаваў: «З мяне ростам». «Ну не вагой жа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сёлета сома ўжо не зловіш — забарона.

Пра сома на адзнацы 7.40

Каментары9

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе47

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе47

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць