Ананіч: Маральная чысціня журналіста — самыя галоўныя лекі ад любой «жаўцізны»
«Маральная чысціня журналіста — самыя галоўныя лекі ад любой «жаўцізны», — заявіла 10 чэрвеня ў Мінску выканаўца абавязкаў міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч падчас сустрэчы з журналістамі на дзявятым медыяфоруме ў Мінску.
«Сумленная, праўдзівая, шчырая журналістыка сёння як ніколі патрэбная краінам і народам. Журналістыка, якая працуе на стварэнне, на кансалідацыю намаганняў міжнароднай супольнасці ў вырашэнні самых складаных задач нашай сучаснасці», — сказала яна.
На думку Ананіч, беларускія СМІ павінны паказаць прыклад «высокай патрыятычнай журналістыкі».
Таксама Ананіч адмовілася назваць прэтэндэнтаў на пасаду міністра інфармацыі, заклікаўшы журналістаў да карэктнасці.
Нагадаем, што на мінулым тыдні міністр Алег Праляскоўскі быў адпраўлены ў адстаўку.
Каментары