Расійская кампанія «Газпром» падала пазоў у Стакгольмскі арбітраж на 4,5 млрд даляраў да «Нафтагазу Украіны», заявілі ў кампаніі.
Падача пазову звязана з невыкананнем «Нафтагазам» сваіх абавязацельстваў па кантракце, заключанага ў 2009 годзе, і адсутнасці з яго боку плацяжоў, гаворыцца ў паведамленні «Газпрома».
Раней у «Нафтагазе» таксама заяўлялі пра гатоўнасць падаць пазоў да «Газпрому» ў Стакгольмскі арбітраж.
А 9-й раніцы панядзелка паводле кіеўскага часу «Газпром» перавёў «Нафтагаз» на рэжым перадаплаты паставак газу, што фактычна азначае спыненне падачы паліва ва Украіну.
Каментары