Грамадства4343

Старшыня Дзярждумы ў Брэсце: Калі родны буквар падмяняюць нацыяналістычным сурагатам, прыходзіць фашызм

Старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу РФ Сяргей Нарышкін заявіў, што фашызм зноў падымае галаву на мяжы з Расіяй.

Пра гэта ён сказаў у нядзелю 22 чэрвеня, у Брэсце на мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе РІА Навіны.

«Калі родны буквар падмяніць нацыяналістычным сурагатам, то фашызм, на жаль, зноў падыме галаву, і, на жаль, гэта адбываецца зусім побач ад нашых межаў у брацкай для нас краіне», — адзначыў Нарышкін.

Паводле яго слоў, у XXI стагоддзі, як і ў 1941 годзе, людзі, абараняючы сваю радзіму, гінуць са словамі «Фашызм не пройдзе».

«Усе мы ведаем, з чаго пачынаецца Радзіма «з карцінкі ў тваім буквары». І слова Радзіма аднолькава разумеюць і ў Расіі, і Беларусі і іншых кутках раней адзінай і вялікай краіны, якая выратавала ўсю Еўропу і ўвесь свет ад фашызму», — дадаў ён.

Расійскі палітык падкрэсліў, што Брэст займае асаблівае месца сярод гарадоў-герояў, бо менавіта на яго абрынуўся першы ўдар немцаў.

У імпрэзе ўдзельнічалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія прыбылі на «Цягніку Памяці» з Масквы.

Спікер палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка выказаў шкадаванне, што сёння адбываюцца спробы зменшыць ўклад СССР у перамогу над гітлераўскай Германіяй.

«Парламентарыі Беларусі і Расіі прыкладуць сваю волю і намаганні, каб постсавецкая прастора і Еўразійская прастора былі тэрыторыяй свету, дружбы і добрасуседства», - сказаў ён.

Сёння ў Брэсцкай крэпасці адбылося адкрыццё экспазіцыі «Музей вайны — тэрыторыя свету».

Каментары43

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну28

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»13

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца17

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму50

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну28

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць