Здарэнні33

У новым супермаркеце ў Светлагорску абваліўся навес. Пяцёра параненых ФОТА

Абрушэнне канструкцыі ў адкрытым тры дні таму суперсторы «Родная сторона плюс» здарылася 30 чэрвеня ў Светлагорску.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, званок у Светлагорскі РАНС паступіў у 16.42, ратавальнікі былі на месцы здарэння праз тры хвіліны. Абваліўся гіпсакардонны падвясны казырок для рэкламы і падсветкі ўнутры магазіна.

У прыёмнае аддзяленне мясцовай бальніцы дастаўлены пяць чалавек: дзве жанчыны і трое дзяцей. У дзяцей — рэзаныя раны, удары і драпіны, у жанчын — чэрапна-мазгавыя траўмы, гематомы і іншыя пашкоджанні. Адміністрацыя магазіна эвакуіравала каля ста чалавек.

Як паведамляў сайт гандлёвай сеткі «Родная сторона», першы ў Гомельскай вобласці суперстор адкрыўся 27 чэрвеня ў Светлагорску па адрасе Шасейная, 1. У гандлёвым аб'екце плошчай 1.800 квадратных метраў рэалізуюцца харчовыя і нехарчовыя тавары.

«Адкрыццё суперстора «Родная Сторона плюс» стала доўгачаканай падзеяй для ўсяго горада і сапраўдным святам для ўсёй сям'і, бо кожны мог знайсці сабе нешта па душы! Мы ўпэўненыя, што суперстор «Родная Сторона плюс» стане любімым магазінам для многіх жыхароў Светлагорска!» — так прэзентаваў новы магазін афіцыйны сайт сеткі «Родная сторона».

Гандлёвую сетку «Родная сторона» развівае кампанія «СТАА «НТС». У сетку ўваходзяць больш як 90 магазінаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»37

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку14

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»37

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць