Усяго патроху44

«А мо заткнешся, прэзыдэнце?» як самы папулярны рынгтон у краіне

Недыпляматычнае выказваньне караля Гішпаніі на адрас вэнэсуэльскага прэзыдэнта стала хітом на рынку мэлёдый для мабільных тэлефонаў у Гішпаніі. А ў Вэнэсуэле формай пратэсту супраць палітыкі Чавэса.

Недыпляматычнае выказваньне караля Гішпаніі на адрас вэнэсуэльскага прэзыдэнта стала хітом на рынку мэлёдый для мабільных тэлефонаў у Гішпаніі.

Прыкладна паўмільёна чалавек загрузілі знакамітае каралеўскае «А мо заткнешся?». Менавіта так Хуан Карляс І зьвярнуўся да Уга Чавэса, калі той спрабаваў умяшацца ў выступ гішпанскага прэм’ер‑міністра Сапатэра падчас Ібэра‑амэрыканскага саміту ў Чылі.

На рынгтоне ўжо ўдалося зарабіць 1,5 млн. эўра. Кубкі і цішоткі з гэтым выказваньнем таксама добра прадаюцца.

Кампанія, якая выпусьціла мэлёдыю, не парушыла закону ў галіне аўтарскага права ў дачыненьні да каралеўскай сям’і — тэкст каралеўскага выказваньня начытаў актор.

«Форма пратэсту»

Рынгтон карыстаецца попытам ня толькі ў Гішпаніі. Паводле амэрыканскае прэсы, у Вэнэсуэле яго з радасьцю загружаюць апазыцыйна настроеныя студэнты.

«Гэтая такая форма пратэсту, — кажа 21‑гадовы з Каракасу. — Многія людзі хацелі б сказаць прэзыдэнту тое ж самае».

Гішпанія ж выказала надзею на найхутчэйшае вяртаньне да нармальных дыпляматычных адносінаў з Вэнэсуэлай.

Бі-Бі-Сі

Каментары4

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць