«Мы занепакоеныя эскалацыяй канфлікту на поўдні Ізраіля і вакол сектара Газа. У сувязі з масаванымі ракетнымі абстрэламі ізраільскай тэрыторыі Міністэрства замежных спраў рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад наведвання гэтай краіны да стабілізацыі становішча»,
— гаворыцца ў размешчаным на сайце МЗС Беларусі адказе начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка на пытанні прадстаўнікоў СМІ ў сувязі з наяўнай сітуацыяй.
Паводле слоў Мірончыка, найбольш сур'ёзную пагрозу для бяспекі грамадзян уяўляюць паўднёвыя гарады (Сдэрот, Ашкелон, Ашдод, Беэр-Шэва, Кір'ят-Гат, Нетывот, Афакім) і цэнтральныя раёны Ізраіля.
«Рэспубліка Беларусь асуджае любыя формы тэрору і насілля, што цягнуць за сабой ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Мы спадзяемся, што бакі канфлікту спыняць супрацьстаянне і адновяць дыялог», — заявіў Мірончык.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары