Спорт

Былы галкіпер БАТЭ Андрэй Гарбуноў падпісаў кантракт з грэчаскім «Атромітасам»

Толькі праз паўгода знайшоў сабе працу былы галкіпер барысаўскага БАТЭ Андрэй Гарбуноў. Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі 2012 года падпісаў кантракт з грэчаскім клубам «Атромітас» (паводле схемы 1+1). Новая каманда беларуса базуецца ў Афінах і заняла ў мінулым сезоне чацвёртае месца, што дазваляе ёй выступіць у Лізе Еўропы. 

Кар'ера брамніка пачалася ў магілёўскім «Дняпры», дзе ён правёў пяць сезонаў. Затым у Гарбунова было тры гады выступлення ў мінскім «Дынама», з якім гулец двойчы станавіўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату. У 2011 годзе Гарбуноў выступаў у Гродна, адкуль перайшоў у БАТЭ. Варта адзначыць, што набываць з «Нёмана» для чэмпіёна Беларусі стала традыцыяй: у барысаўскі клуб у розныя гады перайшлі Сяргей Вярэмка і Сяргей Чэрнік. 

Два сезоны ў БАТЭ прынеслі Гарбунову два чэмпіёнскія тытулы і званне найлепшага галкіпера першынства краіны-2012. У пачатку гэтага года клуб прапанаваў шэрагу гульцоў шукаць іншую працу. Міхаіл Сівакоў і Завен Бадаян перайшлі ў «Гомель» (першы затым з'ехаў у адэскі «Чарнаморац»), Гарбуноў палову сезона быў без працы. 

Першымі беларусамі, якія выступалі ў Грэцыі, былі брэстаўчане Алег Кароль і Алег Клімаў (у 1990-х гадах). У 2008 годзе не зусім удалы сезон у грэчаскім «Паніёнісе» адыграў беларускі абаронца Павел Пласконны. Да апошняга часу ў Грэцыі выступаў іншы беларускі брамнік — Віталь Жалудок, які ў канцы чэрвеня расстаўся з клубам трэцяга дывізіёна ПАО з Крушонаса.

Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі14

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі21

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

«Фу, брыдота! Дзе купіць?» Беларускі дызайнер прыдумаў завушніцы ў выглядзе кляшчоў

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскоўскі НПЗ7

У Венгрыі змянілі Канстытуцыю, каб не дазволіць Орбану зноў стаць прэм'ер-міністрам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі14

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць