Інтрыга дажыла да апошняга.

Сёння прайшлі заключныя матчы перадапошняга 29‑га туру чэмпіянату краіны па футболе ў вышэйшай лізе.
Ужо некалькі тураў медалі разыгрываюць тры клубы: мінулагодні чэмпіён «МЛ Віцебск», мінскае «Дынама» ды «Іслач». Пытанне, хто заваюе золата.
Перад сённяшнім днём лідзіраваў «МЛ Віцебск», у якога было 62 балы, «Дынама» і «Іслач» мелі па 61 балы.
«МЛ Віцебск» гуляў са «Славіяй», мінскае «Дынама» з «Мінскам», а «Іслач» з «Тарпеда-БелАЗ».
«МЛ Віцебск» выйграў 2:1, «Дынама» разграміла «Мінск» — 4:0, а «Іслач» здолела вырваць у меншасці перамогу над «Жодзіна» — 4:3.
Сітуацыя ў турнірнай табліцы:
МЛ Віцебск — 65, Іслач, Дынама Мінск — 64.
( 4‑е месца) Дынама Брэст — 54, Нёман — 52, Гомель — 46, Віцебск — 40, Тарпеда-БелАЗ — 36, Мінск — 35, Славія — 34, Баранавічы — 31.
( 12‑е месца) Арсенал — 27, 13. Белшына — 27, 14. Дняпро — 26, 15. БАТЭ — 24, 16. Нафтан — 17
У апошнім туры ўсе тры лідары чэмпіянату згуляюць у гасцях;.
Мінскае «Дынама» згуляе з «Нафтанам», які заняў 16‑е месца і пакідае вышэйшы дывізіён. «МЛ Віцебск» у Бабруйску з «Белшынай», якая змагаецца за тое, каб трапіць у стыкавыя матчы.
«Іслач» у Барысаве з БАТЭ, які займае 15‑ы радок і якому, каб застацца ў вышэйшай лізе трэба толькі перамагаць «Іслач».
Выглядае, што «МЛ Віцебск» — галоўны фаварыт на золата.
Усе гульні пройдуць у наступную суботу і пачнуцца а 13-й.
Каментары