Улада1111

Калякін бароніць Сіманенку

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» асудзіў рашэньне аб роспуску фракцыі камуністаў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.

У інтэрвію Свабодзе Сяргей Калякін заявіў: «Я лічу, што гэта цалкам неправавое рашэньне, па-першае.

Па-другое, гэта робяць сілы і асобы, якія імкнуцца ў Эўрапейскі Зьвяз. Вядома, што паводле стандартаў ЭЗ абсалютна неабходнай умовай зьяўляецца плюралізм думак і магчымасьць выкарыстоўваць тую сымболіку, якую хочаш.

Дарэчы, ёсьць некалькі рашэньняў Эўрапейскага суду па правах чалавека, калі камуністычныя партыі выйгравалі спрэчку аб выкарыстаньні той сымболікі, якую выкарыстоўвае Кампартыя Ўкраіны.

Таму гэта рашэньне зьяўляецца зьвядзеньнем палітычных рахункаў і спробай рыхтаваць роспуск КПУ. А праз гэта і «прыбраць» свайго палітычнага канкурэнта. Таму што цалкам відавочна, што эканамічнае становішча не паляпшаецца, і тым, хто знаходзіцца ва ўладзе, вельмі праблематычна будзе выйграць чарговыя парлямэнцкія выбары. Таму мы ставімся да гэтага вельмі нэгатыўна».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць