Пра гэта вядомы ўкраінскі палітык паведаміў у сваім Фэйсбуку.

«Учора ў Луганску узброеныя расійскія тэрарысты прама з хаты ў Вергунцы выкралі майго брата Сяргея. Цяпер ён у падвале памяшкання СБУ [будынак знаходзіцца пад кантролем баевікоў — НН]. Я яму шмат разоў раіў з'ехаць з сям'ёй з горада, папярэджваў, што яго могуць выкрасці праз мяне. Але ён адмаўляўся, не верыў, што яны яго знойдуць. Сяргей — маёр, служыць у МНС і да апошняга дня выязджаў на тушэнне пажараў у горадзе. Братка, трымайся, усё роўна пераможам», — напісаў Алег Ляшко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0