Улада5252

Намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім гатовая ісці на прэзідэнцкія выбары

Апазіцыйныя палітычныя сілы працягваюць пошук магчымых кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары 2015 года. Сярод патэнцыйных прэтэндэнтаў з’явілася прозвішча 51-гадовага філолага Алены Анісім. Яе кандыдатуру гатовая падтрымаць Рада беларускай інтэлігенцыі. «Самай галоўнай задачай з’яўляецца кансалідацыя ўсіх патрыятычных сілаў, — кажа спадарыня Алена.

— Удзел у прэзідэнцкіх выбарах, хутчэй, пытанне другаснае. Першаснае — пытанне незалежнасці. Што тычыцца вылучэння, то гэта пытанне не столькі да мяне, колькі да грамадства.

Калі нацыянальныя сілы вырашаць вылучыць мяне як кандыдата ў прэзідэнты, то я гатовая».

Ці не страшна сыходзіць з грамадскай дзейнасці ў палітыку? «Мы ўсе ў палітыцы ад таго моманту, як нам спаўняецца 18 гадоў і мы можам удзельнічаць у выбарах. Я ў грамадскай дзейнасці досыць даўно, часам не я сама, а людзі падштурхоўваюць мяне ўзяць адказнасць за большы кавалак працы. У палітыку ісці мне не страшна, бо я ўжо досыць пажыла, тое-сёе маю за плячыма, як у асабістым, гэтак і ў прафесійным, ты разумееш, ці табе спыніцца на пэўным узросце, ці расці далей».

Спадарыня Анісім кажа, што цяпер вядзецца праца па падрыхтоўцы да склікання Кангрэсу за незалежнасць Беларусі, які мусіць адбыцца да канца года.

Разам з тым яна падкрэслівае, што ТБМ — гэта не палітычная арганізацыя і ніякім чынам у прэзідэнцкай кампаніі арганізацыя ўдзельнічаць не будзе.

Алена Анісім нарадзілася 28 верасня 1962 года ў вёсцы Савані на Стаўпеччыне Мінскай вобласці.

Скончыла філфак БДУ.

Яшчэ ў глухі савецкі час яна была актыўнай удзельніцай падпольнай незалежніцкай суполкі «Майстроўня». З 1991 года працуе ў Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук (з 2008 года называецца Інстытут мовы і літаратуры).

Намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, адна з вядоўцаў штотыднёвай праграмы «Беларуская мова» на тэлеканале АНТ.

Апытанка

Каментары52

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі1

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

«Нас праводзілі ўсе Калядзічы». Кірыл Казей расказаў пра выдварэнне з краіны ў апошняй партыі палітвязняў1

«За што я плачу грошы?» Беларус паскардзіўся на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама», і ён такі не адзін10

На аўстралійскім востраве здолелі вынішчыць усіх мышэй і пацукоў. Прырода пачала аднаўляцца2

Мікіта Забуга атрымліваў узнагароду ад Ціханоўскай у пагонах падпалкоўніка. Ён расказаў, як так35

Прэм'ер Нідэрландаў дасціпна пажартаваў на сустрэчы з Ціханоўскай7

«Чаму я пастаянна павінна глядзець на гадзіннік?» Беларусы ў шоку ад правіл у некаторых мінскіх рэстаранах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі1

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць