Свет22

На аўстралійскім востраве здолелі вынішчыць усіх мышэй і пацукоў. Прырода пачала аднаўляцца

Востраў Лорд-Хаў знаходзіцца прыкладна за 600 км ад усходняга ўзбярэжжа Аўстраліі. Гэта невялікі востраў вулканічнага паходжання з унікальнай прыродай — там шмат рэдкіх раслін і жывёл, многія з якіх не сустракаюцца больш нідзе ў свеце, піша The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Раней экасістэма вострава моцна пацярпела з-за пацукоў і мышэй, якіх завезлі людзі. Яны з’явіліся яшчэ ў XIX стагоддзі і пачалі знішчаць усё: расліны, насенне, насякомых і нават птушыныя яйкі. У выніку зніклі некалькі відаў птушак, раслін і як мінімум 13 відаў беспазваночных.

У 2019 годзе на востраве правялі вялікую праграму па знішчэнні грызуноў — усяго іх было каля 300 тысяч. Да гэтага вучоныя вывучылі стан прыроды, каб потым параўнаць змены.

Праз некалькі гадоў стала відаць, што прырода пачала аднаўляцца. Колькасць насякомых — жукоў, даўганосікаў, тараканаў і іншых — вырасла прыкладна на 60%. Вучоныя кажуць, што вынікі нават лепшыя, чым чакалася.

На востраве цяпер вядома больш за 1600 відаў беспазваночных, і каля паловы з іх унікальныя. Некаторыя віды, якія лічыліся зніклымі, зноў з'явіліся. Напрыклад, рэдкія віды насякомых, якіх не бачылі больш за 100 гадоў.

Аднаўленне насякомых важнае для ўсёй экасістэмы. Пасля знікнення грызуноў у птушак і рэптылій з’явілася больш ежы, пачалі аднаўляцца лясы — зноў растуць маладыя расліны, бо іх больш не знішчаюць пацукі і мышы.

Навукоўцы лічаць, што гэта толькі пачатак. З часам на востраве стане яшчэ больш птушак, яшчарак і іншых жывёл, а экасістэма будзе і далей аднаўляцца.

Каментары2

  • нейкай ерундой маюцца
    28.05.2026
    Знішчылі мышэй каб нагадаваць тараканаў ды даўганосікаў.
    Завезлі б пару катоў туды.
  • Кот
    29.05.2026
    нейкай ерундой маюцца, Дык каты для мясцовага прыроднага балансу такая ж зараза, як і мышы з пацукамі. Той жа эндэмічны від, які толькі што травы не есць, але птушак ды іншых якіх звяркоў душыць будзь здароў. Прытым што самі яны ўсіх мышэй-пацукоў не пераловяць, а толькі лішніх праблем дададуць.

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць