Грамадства33

«Чаму я пастаянна павінна глядзець на гадзіннік?» Беларусы ў шоку ад правіл у некаторых мінскіх рэстаранах

У Мінску абмяркоўваюць новае правіла ў некаторых рэстаранах, асабліва нацыянальнай кухні — абмежаванне часу для гасцей. Людзі скардзяцца, што ім даюць толькі каля дзвюх гадзін на вячэру, асабліва ў гадзіны пік, напрыклад у пятніцу ўвечары, піша Tochka.by.

Фота ілюстрацыйнае

Гісторыя пачалася з дзяўчыны, якая хацела забраніраваць столік для кампаніі з сямі чалавек. У некалькіх установах, у прыватнасці ў «Літвінах» і «Бульбашах», ёй сказалі, што стол даецца максімум на дзве гадзіны: напрыклад, з 18:30 да 20:30. Пры гэтым стравы могуць гатавацца да 30 хвілін, і папярэдні заказ не прадугледжаны.

Гэта яе абурыла, бо яна хацела не проста паесці, а спакойна правесці час з сябрамі. На думку дзяўчыны, такія абмежаванні прымушаюць увесь час сачыць за гадзіннікам і псуюць атмасферу адпачынку.

«Я прыходжу не толькі паесці, а яшчэ і пакамунікаваць, і добра правесці час у кампаніі людзей, якіх даўно не бачыла. Якога чорта я павінна нервавацца і пастаянна глядзець на гадзіннік, каб укласціся ў ліміт? Гэта ж, блін, не каву з дэсертам 2 гадзіны цадзіць, камон. Карацей, я ў афігу», — выказалася кліентка.

У каментарыях многія падтрымалі яе і сказалі, што таксама з гэтым сутыкаліся. Некаторыя лічаць такія правілы незаконнымі. Адзін з карыстальнікаў паведаміў, што звяртаўся ў МАРГ, пасля чаго праводзілася праверка, і некаторыя рэстараны атрымалі штрафы за парушэнне правіл гандлю.

Аднак ёсць і тыя, хто ставіцца да гэтага спакайней. Яны лічаць, што рэстараны ўводзяць такія абмежаванні з-за вялікага патоку наведвальнікаў, у тым ліку турыстаў з Расіі, каб абслугоўваць больш людзей.

У выніку кампанія дзяўчыны знайшла рэстаран без абмежавання па часе. А абмеркаванне ў сацсетках ператварылася яшчэ і ў спіс устаноў, куды можна пайсці без такіх правіл.

Каментары3

  • Жора
    29.05.2026
    А як не вызваліць столік у час - выклічуць АМАП, ці што? )
  • Паедзем-паядзім
    11.06.2026
    Не ведаю пра "Літвіны" што за кантора, але ж нармальную ўстанову "Бульшабамі" не назавуць, ну і само сабой і нармальны беларус туды не пойдзе. Назва чыста для бфдла маскальскага і ім падобных.
  • Паедзем-паядзім
    11.06.2026
    Жора, пастаўлю сто рублёў і бутэльку, што амап не вызываюць туды, ён сам туды ходзіць рэгулярна, каб пажэрці

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў7

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы24

У Францыі пратэсты суправаджаюцца пагромамі і падпаламі. Затрымалі 1200 чалавек5

На поўначы Літвы абвясцілі чырвоны ўзровень паветранай трывогі1

У Германіі пабудавалі дом з грыбоў. Як гэта магчыма?1

У Пецярбургу пасля атакі дронаў загарэўся нафтавы тэрмінал. Пад удар трапіў таксама дата-цэнтр «УКантакце»15

Хочаце схуднець? Магчыма, вам трэба есці больш, а не менш7

Чаму востры капялюш стаў сімвалам ведзьмы ў Еўропе і Амерыцы?11

Жыхар Стоўбцаў вырасціў гіганцкі качан капусты ФОТАФАКТ4

Пад сценамі Крэўскага замка адбылася эпічная бітва ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў7

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць