Меркаванні2222

Комплекс уласнай непаўнавартасьці рокераў

Заніжаная самаацэнкa — гэта даўняя нацыянальная хвароба, вынік працяглага каляніяльнага прыгнёту і самаадрачэньня. Чарговы раз гэта выявілася ў нашых музыках.

Заніжаная самаацэнка — гэта даўняя нацыянальная хвароба, вынік працяглага каляніяльнага прыгнёту і самаадрачэньня. Чарговы раз гэта выявілася ў нашых музыках.

Раз іх запрасіў Праляскоўскі, значыць, улады неабыяк маюць патрэбу ў іх. З добрае душы гэты не пакліча. Гадамі выразалі любую згадку пра Вольскага, пісалі пасквілі, а тут расчуліліся. Кракадзілавы сьлёзы! Напэўна, значным тут быў чыньнік «Белсату». Лукашэнкаўцы сьвята вераць у магічную сілу ТВ. Хутка свабодныя музыкі стануць ня толькі чутныя, а й бачныя беларусам.

Пры таталітарным рэжыме любы зварот да ўладаў павышаў ступень абароненасьці дысыдэнтаў. Большасьць людзей у Беларусі працягвае дзейнічаць у праекцыі на савецкі час. Вось жа, музыкі пайшлі да чалавека, які ўзначальвае неканстытуцыйную, нават антыканстытуцыйную «ідэалягічную вэртыкаль» — фактычна, сыстэму сачэньня за грамадзтвам, здушэньня іншадумства і абслугоўваньня інтарэсаў аднае палітычнае групоўкі, фінансаваную зь дзяржаўнай кішэні.

Запрошаныя музыкі маглі дыктаваць свае ўмовы, ставіць любыя патрабаваньні. А яны разгубіліся перад псыхолягам з КГБ. Які ўжыў тактыку, правераную яшчэ на савецкіх дысыдэнтах: спачатку давесьці да роспачы, на тры гады пазбавіць легальнага заробку, а пасьля прапанаваць «дыялёг». Чалавек растае перад такой адэкватнасьцю…

Ды толькі ня ўсё, што спрацоўвала ў савецкі час, працуе ў эўрапейскай Беларусі. Грамадзтва ўспрыняло візыт музыкаў да Праляскоўскага зь вялікай цікавасьцю. Кракадзілавым сьлязам даўно ніхто ня верыць. Камэнтары аб тым, што ўлады захацелі дыялёгу, але апазыцыя на яго ня здольная, нікога не ашукаюць. А вось факт чарговага падману: паабяцаць дазвол канцэртаў і заціснуць — будзе мець водгук. Больш за тое, кожнае такое спатканьне навучае беларускіх дзеячоў мудрасьці і прадбачлівасьці, здольнасьці адэкватнага дзеяньня. Яны разьвітваюцца з уласнымі комплексамі.

Калі дзьверы Праляскоўскага замкнуліся, самі музыкі і іхныя прад’юсэры сталі асэнсоўваць: што ж адбылося.

Паўсталі рэфлексіі, цікавыя часам культурна, а часам і палітычна. Віталь Супрановіч: Ніколі не кажы ніколі. Лявон Вольскі: Ніхто з музыкаў на гандаль ня пойдзе … Аляксандар Кульлінковіч: На нас вылілі багата г..на

Каментары22

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць