Грамадства9191

Праляскоўскі абяцае зьняць забарону з NRM, «Крамы» i «Neuro Dubel»-ю

Кіраўнік ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі заігрывае зь лідэрамі N.R.M., Neuro Dubel, «Палацу» і «Крамы». Музыкі схільныя заплюшчыць вочы.

Кіраўнік ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі заігрывае зь лідэрамі N.R.M., Neuro Dubel, «Палацу» і «Крамы». Музыкі схільныя заплюшчыць вочы.

У Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі адбылася сустрэча беларускіх рок‑музыкаў з чыноўнікамі. Кіраўнік ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі ў размове зь лідэрамі гуртоў N.R.M., Neuro Dubel, «Палац» і «Крама» прызнаў наяўнасьць ранейшых забаронаў на творчасьць гэтых гуртоў і прапанаваў жыць па‑сяброўску.

«Вазэліну нам не прапаноўвалі», — паведаміў пасьля сустрэчы лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч.

Алег Праляскоўскі падаўся музыканту «чалавекам абаяльным і адэкватным». Кульлінковіч адзначыў, што тэма размовы фактычна супала з тым, што ён пісаў у артыкуле для Тузіна Гітоў.

Са словаў Кульлінковіча, усе ўдзельнікі сустрэчы пагадзіліся, што музыкантам ня варта сьпяваць пад любымі сцягамі — бел‑чырвона‑белымі ці чырвона‑зялёнымі — няважна.

Пры гэтым была адкінута прапанова Праляскоўскага — зрабіць маштабны канцэрт пад назвай «Рок за Беларусь».

«Прыдумайце назву, якую самі хочаце», — прапанаваў у адказ ідэолаг.

На думку Ігара Варашкевіча, «размова вялася досыць канструктыўна і мы сапраўды паразумеліся». «Мы выклалі сваю пазіцыю і нас не прасілі пакаяцца, ці нешта яшчэ. Наадварот — абяцалі не перашкаджаць», — падкрэсьліў ён.

Паводле музыкаў, Праляскоўскі паабяцаў спрыяць у далейшай канцэртнай дзейнасьці гуртоў N.R.M., Neuro Dubel, «Палац» і «Крама».

Што да апошняй забароны канцэрту гурту Neuro Dubel, то Алег Праляскоўскі назваў гэта «перагібам на месцах».

Буг; паводле Радыё Рацыя

***

ПАД ЯКІМІ СЬЦЯГАМІ ЗАЙГРАЮЦЬ РОК‑МУЗЫКІ

На сёньняшняй сустрэчы зь лідэрамі гуртоў N.R.M., Neuro Dubel, «Палац» і «Крама» кіраўнік ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі папрасіў музыкаў больш не выступаць на акцыях апазіцыі. Тыя з гэтым пагадзіліся.

Але ці гэта значыць, што музыкі самі цяпер будуць прасіць слухачоў згортваць сцягі на канцэртах? Лідэр N.R.M. Лявон Вольскі сказаў Рацыі, што ён асабіста да гэтага заклікаць не будзе.

‑ Калі‑небудзь пад гэтымі сцягамі мы будзем не толькі выступаць, але і жыць.

Аднак прапанова Алега Праляскоўскага наконт буйнога канцэрта пад назвай «Рок за Беларусь» была адкінутая. «Прыдумайце назву, якую самі хочаце», — сказаў тады ён і паабяцаў тэлеэфір беларускаму року. Лідэр «Палацу» Алег Хаменка адразу ж прапанаваў назваць такі фэст «Рок для Беларусі».

Радыё Рацыя

КАМЭНТАР

Найперш гэта прызнаньне: беларускі рок не зламаць. Але калі не зламаць, можна паспрабаваць купіць. Лёгіка адпаведная маралі. У кожным разе, сёньня гэта вялікая перамога Музыкі і Мовы. Няхай гучаць, а час усё расставіць на месцы.

Барыс Тумар

Каментары91

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць