Эканоміка66

Вясны няма, лета трапічнае: як змяніўся клімат у Беларусі за апошнія гады і што з гэтым рабіць

Сельскагаспадарчым арганізацыям Беларусь трэба звярнуць увагу на змяненне клімату і пераарыентаваць сваю работу, лічыць начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

На прэс-канферэнцыі 20 жніўня ён адзначыў павелічэнне колькасці засух, асабліва ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах краіны. «Сельскагаспадарчым арганізацыям неабходна звярнуць на гэта ўвагу і вырошчваць тыя культуры, якія менш схільныя да засух, — адзначыў Рабаў. — І ў сувязі з тым, што павялічылася колькасць залеваў і падтапленняў, высаджваць іх не ў нізінных месцах, а на больш узвышаных. На жаль, ад граду пакуль ратавання няма».

Паводле слоў сіноптыка, з 1989 года ў Беларусі назіраецца працяглы цёплы перыяд, і, паводле звестак розных вучоных, сярэднегадавая тэмпература паветра будзе расці і далей, што, у сваю чаргу, прыводзіць да павелічэння небяспечных з'яў надвор'я.

Калі раней у краіне былі вызначаны тры агракліматычныя зоны, то цяпер гэтае дзяленне мяняецца. «Паўночная зона разбурылася, і ў раёне Палесся пачала фарміравацца новая. Можна сказаць так, што клімат змясціўся з Украіны на поўнач прыкладна на 100 км», — адзначыў Рабаў.

Ён таксама падкрэсліў, што апошнім часам у Беларусі адбылося змяшчэнне сезонаў. «Пра анамальныя зімы наогул гаварыць не даводзіцца. Самая нізкая тэмпература была ў нас у далёкім 1942 годзе — мінус 40°С. Цяпер кароткія халодныя перыяды, калі тэмпература ў асноўным мінус 20—30°С, — гэта звычайная справа. Зімы сталі больш мяккімі і не такія снежныя, калі не ўспамінаць «Хаўер», — расказаў сіноптык.

Акрамя таго, паводле слоў Рабава, скарачаецца вясновы сезон. «Класічнай вясны, калі прырода павольна ажывае, ужо няма ў апошнія гады — хуценька ўсё растае, хуценька ўсё расцвітае. Апошнімі гадамі, пачынаючы з другой паловы красавіка, ужо стаіць у большай ступені чэрвеньскае надвор'е», — сказаў ён. 

Лета, паводле слоў сіноптыка, наадварот, зрабілася больш працяглым. «У летні перыяд апошнімі гадамі праяўляюцца прыкметы трапічнага клімату, гэта значыць, стаіць вельмі цёплае вільготнае надвор'е. Калі гаварыць пра ападкі, то за лета іх колькасць не вельмі павялічылася, але павялічылася колькасць моцных ліўняў», — расказаў Рабаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»33

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха3

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»33

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць