Грамадства33

На папулярную гомельскую радыёвядучую напісалі данос, яна вырашыла не вяртацца з Літвы

Музыкант, педагог, стваральніца аўтарскіх праектаў Джэма Брайт вымушана пакінула Беларусь. Пра гэта яна сама адкрыта расказала на сваёй старонцы ў сацсетках, піша «Флагшток».

Джэма Брайт (Мелікджанян) была адной з заснавальніц гомельскага гарадскога радыё 107,4 FM (падпарадкоўваецца гарвыканкаму), шмат гадоў была яго вядучай, таксама адкрыла тэлепраект, а затым пачала займацца шматлікімі аўтарскімі сацыяльнымі праектамі.

Пра яе пісала нават галоўнае дзяржаўнае выданне — «СБ. Беларусь сёння», называючы Джэму Брайт «адной з найярчэйшых персон» у жыцці Гомеля.

У гэтай жа публікацыі за 2020 год яна прызнавалася: «Я пастаянна чую, што нелагічна, маючы еўрапейскае грамадзянства, заставацца ў Гомелі. Ведаеце, я была ў многіх краінах, мне ўсюды было добра, але жыць мне падабаецца ў Гомелі. Тут я сустракаю важных для мяне людзей, тут я шмат чаго раблю, у мяне проста няма часу адсюль з’язджаць!»

Але ў апошні час Джэма Брайт жыла ў Вільні, дзе яна нарадзілася і вырасла, а 4 мая напісала, што больш не можа вярнуцца ў Беларусь — паўгода таму яна выехала, бо на яе напісалі некалькі даносаў.

Як адзначыла Джэма, цяпер яна даведалася, што найбліжэйшыя пяць гадоў, а то і больш, не зможа прыехаць.

Верагодна, гэта азначае, што ў дачыненні да яе заведзена крымінальная справа па палітычна матываваным абвінавачанні: у выпадку вяртання ў Беларусь яна будзе арыштаваная.

Іншых падрабязнасцей Джэма пакуль не паведаміла.

Цяпер яна займаецца тым, што вядзе курс навучання літоўскай мове для рускамоўных: адкрытыя ўрокі для пачаткоўцаў. Яе праект бясплатны і існуе толькі на данаты.

Каментары3

  • бабруйчанін
    05.05.2026
    ??? Дагэтуль і нават пасля 2020 і пасля 2022 яна сябе утульна адчувала " пела плясала" у рБ і раптам...даведалася
    Ўсё можа быць але гэта зручна павярнуцца у Летуву пад шыльдай " пераслед" .Ні пытаннеў нічога і увага дапамога
  • понятно
    05.05.2026
    Русский мир зачищает Беларусь от беларуского и беларусов.
    А МИД лукашенко показывает фигу Армении от имени русского мира России.
  • Крынж
    05.05.2026
    Правільна зрабіла. Дасі Бог вернецца ў новую Беларусь, а яны хай гніюць там і пакрываюцца чарвякамі як пратасеёвач. Хай яны пратасяцца там адзін з адным

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі9

«Пары-Сэн-Жэрмэн» стаў другім фіналістам Лігі чэмпіёнаў1

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў1

У Мінгарвыканкаме пракаментавалі сітуацыю з домам, у якім абвалілася падлога

«Атрымліваю велізарнае задавальненне». У беларускай вёсцы пасяліліся камерунскія козы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць