Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд
Як паведамілі гарадскія ўлады, ужо восенню 2026 года купіць талон непасрэдна ў кіроўцы стане немагчыма. Гэта азначае, што пасажырам трэба будзе загадзя набываць білеты або карыстацца іншымі спосабамі аплаты праезду, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Мяркуецца, што гэта рашэнне дапаможа паскорыць пасадку пасажыраў, знізіць нагрузку на кіроўцаў і зрабіць працу транспарту больш эфектыўнай.
У той жа час поўная адмова ад папяровых талонаў у сталіцы пакуль не плануецца — яны застануцца ў абарачэнні. Проста змяняецца спосаб іх продажу.
У горадзе ўжо дзейнічае альтэрнатыўная інфраструктура: дзясяткі кіёскаў, касы метро, а таксама іншыя гандлёвыя кропкі, дзе можна купіць талон або папоўніць праязны. Таксама пашыраюцца безнаяўныя спосабы аплаты.
Каментары
> загадзя парупіўся як ён будзе аплачваць
Карткі няма. Бліжэйшы пункт дзе можна купіць квіток - у 3-5 кілометрах. Застаецца што? Правільна - пешкі ісьці за 3 кілометры каб набыць квіткоў. Вельмі зручна.