Парашэнка: Я спадзяюся, што вынікам сустрэчы будзе мір ва Украіне
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка спадзяецца, што ў выніку перамоваў у Мінску будзе дасягнута пагадненне, якое дапаможа спыніць баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны.
«Я спадзяюся, што вынікам сустрэчы будзе мір ва Украіне», — заявіў Парашэнка падчас сустрэчы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам.
Парашэнка адзначыў, што дасягненне пагаднення, якое прынясе мір ва Украіну, стане знакавай падзеяй.
Прэзідэнт Украіны таксама абмеркаваў сітуацыю на Данбасе з Вярхоўным камісарам ЕС Кэтрын Эштан.
Парашэнка праінфармаваў еўракамісара пра абвастрэнне сітуацыі на Данбасе і адзначыў, што яго ключавой мэтай з'яўляецца ўстанаўленне міру на ўсходзе краіны.
«Мы апелюем да ўсяго свету з просьбай падтрымаць Украіну і спрыяць таму, каб Украіна стварыла эфектыўную сістэму кантролю над мяжой з РФ, каб выключыць магчымасць пранікнення праз мяжу зброі, ваеннай тэхнікі і наёмнікаў. Тады канфлікт будзе вырашаны на працягу вельмі кароткага часу», — цытуе Пятра Парашэнку прэс-служба.
«Ключавая пазіцыя — мір у Данбасе, які спыніць пакуты людзей», — напісаў ён потым у сваім твітары.
Каментары