Здарэнні11

Жыхар Светлагорска спрабаваў з абрэзам абрабаваць магазін і выстраліў у аўтамабіль

Жыхар Светлагорска быў затрыманы міліцыяй пасля таго, як з абрэзам спрабаваў абрабаваць магазін, а затым выстраліў у прыпаркаваны паблізу аўтамабіль. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, 53-гадовы мужчына жыў з былой жонкай. Паводле яго слоў, у яго пачаліся праблемы са здароўем, тым не менш сужыцелька часта папракала яго ў тым, што ён жыве на яе грошы. Пасля чарговай сваркі мужчына вырашыў сысці з дома. Ён выпіў дзве бутэлькі віна і ўзяў з сабой абрэз паляўнічай стрэльбы, які захоўваў з маладосці, а таксама невялікую суму грошай. 

Як растлумачыў мужчына следчым, па дарозе ў лес ён вырашыў зайсці ў магазін купіць прадукты. Аднак на падыходзе да магазіна адчуў моцнае ап'яненне, таму што да гэтага часу доўга не ўжываў спіртнога. Таму мужчына не памятае, што адбылося далей. 

Паводле паказанняў прадаўцоў магазіна, мужчына папрасіў дзве бутэлькі гарэлкі, але плаціць за іх адмовіўся, сказаўшы, што будзе рабаваць магазін. Прадаўцы схаваліся ў бакоўцы і выклікалі міліцыю. Тым часам мужчына выйшаў з магазіна, не ўзяўшы гарэлку, і выстраліў некалькі разоў з абрэза ў прыпаркаваную побач машыну, у якой нікога не было. 

Неўзабаве міліцыя затрымала хулігана прыкладна за 200 метраў ад магазіна ў памяшканні для смеццеправода шматкватэрнага дома. У дачыненні да яго распачата справа на падставе часткі 3 артыкула 339 КК (хуліганства, учыненае з ужываннем зброі). Мужчыну пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Раней ён судзімы не быў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць