Свет

Украіна: Абвінавачванні ў забойстве журналіста Сценіна — беспадстаўныя

Ва ўкраінскага боку няма падстаў меркаваць, што фотакарэспандэнт Андрэй Сценін загінуў у выніку абстрэлу аўтакалоны ўкраінскімі вайскоўцамі.

Пра гэта заявіў дарадца міністра абароны краіны Аляксандр Данілюк.

«Зразумела, што ёсць выпадкі, калі ад зброі ўкраінскіх вайскоўцаў могуць гінуць выпадковыя асобы, якія не датычныя да бандфармаванняў. У мяне няма ніякіх падстаў меркаваць, што ён загінуў ад рук украінскіх дэсантнікаў 79-й брыгады або любых іншых украінскіх вайскоўцаў. Перакананы, што і ў расійскім Следчым камітэце такіх доказаў таксама няма», — сказаў Данілюк.

Паводле яго слоў, дзіўна чуць абвінавачванні з боку «краіны-агрэсара, якая анексавала Крым, развязала вайну на Данбасе і пагражае прымяненнем ядзернай зброі».

Раней у расійскім Следчым камітэце паведамілі, што фотакарэспандэнт агенцтва «Россия сегодня» Андрэй Сценін, які знік каля месяца таму, загінуў у выніку абстрэлу калоны бежанцаў, якую суправаджаў.

У расійскім МЗС запатрабавалі ад Кіева ўважлівага расследавання інцыдэнту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

У Албаніі распрацоўшчыкаў першага віртуальнага ШІ-міністра, створанага сачыць за карупцыяй, абвінавацілі ў карупцыі3

Ценявы флот Пуціна пад пагрозай — 14 краін Еўропы хочуць заблакаваць яго ў Балтыйскім моры5

Пасля ДТЗ пасажырка выйшла з разбітай машыны, і яе насмерць збіў мікрааўтобус4

У Іркуцку «герой СВА» ўзяў закладніцу і патрабаваў, каб яго на верталёце адвезлі на фронт. А пасля задушыў яе25

Ілан Маск назваў Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам»27

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў9

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла23

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць